Паўлінка. Купала Янка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Паўлінка - Купала Янка страница 2

Название: Паўлінка

Автор: Купала Янка

Издательство: Public Domain

Жанр: Зарубежная классика

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ Га! Ці пан Якім забыўся, як я завуся?

      Якім. Ды не! Я хацеў бы, золатца, сур'ёзна з табой пагаварыць.

      Паўлінка. І-і!!! Ведаю я гэтыя сур'ёзнасці. Перш-наперш будзе, ці я люблю, пасля – ці вельмі моцна, а пасля – ці гатова ўсё чысценька зрабіць, што чарнабрывы Якім захоча, а там, а там… І паехала, як на непадмазаных калёсах… Ці ж не праўда?

      Якім. Прауда-то праўда, але ўсяму мусіць быць канец.

      Паўлінка. Ну, дык слухаем, вашэці. А вось, можа, і новую песеньку нам спяіцё. Адно толькі за умовай: або надта вясёлую-вясёлую, каб аж лявоніху захацелася ісці, або такую сумна-сумненькую, што, выслухаушы яе, – раз, два ды бухтыль у вір галавою! вось так! Паказвае і чуць не валіцца; Якім падхоплівае і садзіць яе на лаве.

      Якім. Гэта будзе ад цябе, мае ты сонейка, залежаць. Як захочаш – такая і песенька выйдзе: або вясёлая, радасная, як бы самое неба яснае, або сумная, гаротная, як асеннія хмары над гэтай зямелькай чорнай. (Памаучаўшы.) Эх, эх! І дакуль жа ўсё гэта будзе цягнуцца? Дакуль, як сухавей, сушыць і мучыць нас будзе?

      Паўлінка. (жартаўліва). Толькі не нас, а мяне. трэба гаварыць. Мне дужа добра, весела і так лёганька, лёганька на сэрцы, што…

      Якім (з дакорам). Паулінка!

      Паўлінка (закрываючы губы рукой). Ну, ну, ужо маучу… як нямая рыба.

      Якім (як бы сам да сябе). Калі, калі ўжо надойдзе тая часінка, што нас злучыць навекі і мы ужо ніколі не расстанемся? Калі? Калі?…

      Паўлінка. Ха-ха-ха! На святое ніколі. Вельмі ўжо татка мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся. Ну, а без таты гэты інтэрас наладзіць будзе вельмі трудна.

      Якім. Трудна-то яно трудна, але няма таго злога, каб не выйшла на добрае. Хоць бы, прымерам, мы з табой так зрабілі: выбраўшы падхадзячую часіну, калі стары будзе не ў злосці, узяліся з табой за рукі, падышлі да яго, укленчылі і сказалі: так і так, наш добры бацечка, – я люблю Паулінку, а я люблю Якімку – вельмі-вельмі моцна, так, што і жыцця нам аднаму без аднаго нямашака, ну дык супакойце нашы сэрцайкі, дайце нам пазваленне узяць ды пажаніціся.

      Паўлінка. Э-э!!! Не туды, мой дурненькі Якімка, паехау! Уедзеш гэтак у нерат, што ні узад ні уперад. Каб гэта яшчэ толькі з мамкай, то яно сяк-так, як табе не раз я і казала, але са старым дык чыстая бяда, настаяшчае гора. Хоць ты яму кол на галаве чашы, дык нічога не выдзеубеш. «На парог, кажа, каб і не важыуся паказвацца; мазгаўню, кажа, гаду пашчапаю!» Вось і рабі з ім, што хочаш! Каб мог, дык на першай асіне павесіу быў цябе. Ну, і дзе ж у такім разе набрацца смеласці, ісці кленчыць перад ім і прасіць пазвалення?… Задасць такога пытлю і табе, і мне разам, што і жаніцьба у галаву не палезе.

      Якім. Так-то яно так! Але я неяк усе яшчэ надзеі не трачу, – ану ж адпусціцца. Быу жа так! час, што мяне любіу ды нават у бядзе то тады, то сяды памагау.

      Паўлінка. Быу час, але вадою сплыу. Памагау, пакуль не убачыу, што трэба і дачкою памагчы, а як да гэтага стала даходзіць, вось у ім і адазвалася шляхоцкая фанабэрыя. Другую песню цяпер пяе. Нож то чыць… востра нож точыць родны мой татка на таго, каго сам калісь любіў і каго я палюбіла… (Устаючы, СКАЧАТЬ