Название: Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Издательский дом “Белорусская наука”
Жанр: История
isbn: 978-985-08-1802-7
isbn:
«У сярэднім у суткі гінула болей 2600 чалавек» дадаюць аўтары выдання «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4, с. 448].
Неабходна адзначыць, што прыведзеныя дадзеныя ўзяты з грунтоўнага расійскага даследавання «Гриф секретности снят: потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военнных конфликтах» [9, с. 371].
Варта заўважыць, што сучасная гістарыяграфія Вялікай Айчыннай вайны не адназначная і не аднастайная. Яна не ўяўляе суцэльнага маналіту, як у савецкія часы. Так, Б. Дз. Далгатовіч у артыкуле «Освобождение Беларуси» згадвае бітву за Днепр, Гарадокскую, Калінкавіцка-Мазырскую, Рагачоўска-Жлобінскую, Беларускую наступальную аперацыі і ні слова не гаворыць пра няўдалыя аперацыі Заходняга фронту па вызваленні ўсходніх раёнаў рэспублікі [10].
3. В. Шыбека ў кнізе «Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002)» вызваленню Беларусі прысвяціў некалькі радкоў, згадаўшы толькі аперацыю «Баграціён». Прычым гэтая кароткая інфармацыя пададзена у падраздзеле 29.1 «У чаканні Чырвонай Арміі» раздзела 29 «Напрыканцы нямецка-савецкай вайны. Верасень 1943 – май 1945». Як бачна, аўтар неапраўдана адмаўляецца нават ад тэрміна «Вялікая Айчынная вайна», замяніўшы яго паняццем «нямецка-савецкая вайна», запазычаным з замежнай гістарыяграфіі [11, с. 332–333].
Важнае стратэгічнае значэнне меў Лоеўскі плацдарм шырынёй каля 40 і глыбінёй да 20 кіламетраў, утвораны ў кастрычніку 1943 г. на правым беразе Дняпра пасля вызвалення г. Лоева. Аднак у савецкі перыяд яго гісторыя не стала здабыткам айчыннай гістарыяграфіі. I толькі новыя магчымасці, якія адкрыліся перад беларускімі гісторыкамі у 1990-я – пачатку 2000-х гг., дазволілі раскрыць і гэтую старонку бітвы за Днепр. Аб тым, што Лоеўскі плацдарм «адыграў вялікую ролю ў правядзенні далейшых наступальных аперацый на калінкавіцкім і рэчыцкім напрамках», напісалі аўтары фундаментальная выдання «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4, с. 431]. Дадзеная выснова знайшла пацверджанне ў 6-томнай гісторыі Беларусі [12, с. 353]. Аднак найбольш грунтоўна праблема распрацавана Ф. А. Свінціцкім у артыкуле «Лоеўскі плацдарм» [13]. Аўтар падрабязна з указанием канкрэтных дат прааналізаваў дзейнасць падраздзяленняў на тэрыторыі Лоеўскага раёна ў кастрычніку 1943 г. Абапіраючыся пераважна на дакументы, выяўленыя ў Центральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, гісторык доказна сцвярджае, што «у бітве за Днепр на тэрыторыі Беларусі менавіта Лоеўскі плацдарм стварыў умовы для далейшага наступления» [13, с. 36]. Разам з тым, як адзначае СКАЧАТЬ