Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов страница 49

СКАЧАТЬ Дакументальныя зборнікі, якія з’явіліся ў 1990-я – пачатку 2000-х гг., у пераважнай большасці мелі тэматычны характар. Адной з асаблівасцей дадзенага перыяду з’явілася падрыхтоўка дакументальных зборнікаў супрацоўнікамі архіваў сумесна з навукова-даследчымі інстытутамі, грамадскімі аб’яднаннямі, замежнымі партнёрамі. Яскравым прыкладам такога супрацоўніцтва з краінамі далёкага і блізкага замежжа сталі выданні, падрыхтаваныя сумеснымі намаганнямі беларускіх і расійскіх архівістаў [2, 3].

      Па-другое, выдзяленне разам з традыцыйнымі тэмамі новых актуальных накірункаў даследавання, якія ў савецкі час па розных прычынах заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў Так, не знайшлі грунтоўнага асвятлення ў савецкай айчыннай гістарыяграфіі 11 баявых аперацый (6 на аршанскім, 2 на багушэўскім і 3 на віцебскім накірунках) па вызваленні ўсходніх раёнаў рэспублікі, праведзеныя Заходнім фронтам у перыяд з 12 кастрычніка 1943 г. па 1 красавца 1944 г., нягледзячы на тое, што дадзеныя аперацыі з’яўляліся састаўной часткай так званых «дзесяці сталінскіх удараў». Прычыну такой сітуацыі растлумачылі аўтары кнігі «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4]. «Няўдалыя дзеянні войск Заходняга фронта, – адзначаюць гісторыкі, – моцна дысаніравалі з грандыёзнымі поспехамі савецкіх войск на Левабярэжнай і Правабярэжнай Украіне, пры зняцці блакады Ленінграда, таму аб баявых дзеяннях фронта восенью 1943 – вясной 1944 г. пісалася вельмі мала» [4, с. 430].

      Вынікі баявых дзеянняў Заходняга фронту былі прааналізаваны Надзвычайнай камісіяй Дзяржаўнага камітэта абароны пад кіраўніцтвам Г. М. Малянкова. У падрыхтаваным Камісіяй дакладзе адзначалася: «Усе гэтыя аперацыі закончыліся няўдала, і фронт сваіх задач не выканаў. Hi ў адной з пералічаных аперацый абарона праціўніка не была прарвана нават на тактычную глыбіню, аперацыі вызначаліся нязначным укліньваннем у абарону праціўніка пры вялікіх стратах нашых войск…» На падставе дакладу Камісіі камандаванне Заходняга фронту было адхілена ад кіраўніцтва, а Заходні фронт падзелены на 2-гі і 3-ці Беларускія [4, с. 430]. Адным з першых, хто звярнуў увагу на няўдалыя аперацыі па вызваленні Оршы, Віцебска, Магілёва, стаў ўраджэнец Беларусі I. В. Цімаховіч у выдадзенай у 1994 г. кнізе «Битва за Белоруссию: 1941–1944». Аўтар лічыць, што асноўнымі прычынамі невыканання Заходнім фронтам пастаўленых задач з’яўляліся «недастатковае ўзаема-дзеянне стралковых і танкавых войск, артылерыі і авіяцыі пры прарыве абароны і развіцці поспеху наступления; кепская арганізацыя разведкі, таму многія аб’екты праціўніка не былі выкрыты; шаблоннае прымяненне спосабаў атакі і маруднасць, няўменне весці хуткія манеўраныя дзеянні на полі бою» [5, с. 128]. Адзначаючы, што «несумненна дзеянні Заходняга фронту нельга прызнаць паспяховымі» [5, с. 127], гісторык падкрэслівае, што, тым не менш, «наступальныя дзеянні трымалі ў напружанні гітлераўскае камандаванне, стрымлівалі буйныя сілы ворага, не дазвалялі яму перакідваць адсюль дывізіі на паўднёва-заходні напрамак» СКАЧАТЬ