– Прывітанне, Юрась!
– Прывітанне, – цяжка адказаў Люты, ён быў трохі здзіўлены раптоўнаму з'яўленню сябра.
– Як справы? – спытаў Янчанка і падышоў бліжэй, – Я ў сябе ў двары хадзіў, а потым бачу, Арцём Ліс прамчаўся па вуліцы. Дык падумаў, дай праверу, зайду да цябе, можа ён цябе падвёз і ты ўжо дома, – мякка казаў круглатвары Дзмітрый, здымаючы чорную тонкую шапку з жоўтым надпісам "Спорт".
– Так, Ліс мяне падвёз. Я вось толькі зайшоў у дом. Нават не паспеў ката накарміць, – сказаў Юрый, паказваючы на Рыжака, які цёрся аб ногі гаспадара, – І гаспадарка яшчэ чакае… Я думаў, ты заўтра зойдзеш, як дамаўляліся. Ну, тады давай, праходзь на кухню. Я купіў табе тое, што ты прасіў.
Юрый Люты вярнуўся за пакетам, а Дзмітрый Янчанка прадоўжыў гаварыць:
– Сястра мая, Святлана, з гораду тэлефанавала, казала, што ў іх быў моцны дождж з ветрам. А ты, напэўна, прамок там, вецер не зносіў плашч?
– Не прамок, а калі б і прамок, то з роднага боку і варона мілая! – адказаў Юрый, потым выключыў святло ў калідоры і зайшоў на кухню, – А дождж добры быў, але нядоўгім, хутка прайшоў, а затым выглянула сонца. А сонца ў горадзе іншае. У нас мільгане і схаваецца на тыдзень, а там яно шчодрае, нават цяплей ці што, у гэтую восень… Не хаваецца хутра за хмары.
У маленькай кухні справа стаяў белы халадзільнік, а побач, пад акном, квадратны стол з засланым шэрым абрусам і тры драўляныя крэслы. Наперадзе газавая пліта, кухонныя тумбы і ўмывальнік, над якім вісела шафка. А злева, за перагародкай, хавалася драўняная груба.
– Як там горад? Стаіць? – спытаў Янчанка, папраўляючы рэдкія светлыя валасы.
– Так, усё будуецца і пашыраецца. Толькі вось халадае, нягледзячы на тое, што там заўсёды цяплей, чым у нас, у сонечныя дні не становіцца больш людзей на вуліцах. Летам, як ты ведаеш, шуміць натоўп. А цяпер, у восень, усе машыны густа цякуць па вуліцах. Сёння дождж, і гарадскія засталіся ў сваіх кватэрах. Яны больш ездзяць, чым ходзяць… Дарэчы, ты не глядзеў надвор'е? Калі ад нас ужо вада сыдзе, калі прымярзаць СКАЧАТЬ