Пераслед мінулага. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пераслед мінулага - Дмитрий Максимович Акулич страница 6

Название: Пераслед мінулага

Автор: Дмитрий Максимович Акулич

Издательство: Автор

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ другі – ад галоўных дзвярэй дома, трэці – ад пограба, а чацвёрты – ад старога гаража. Юрый заўсёды насіў з сабой толькі гэты звязак дублікатаў, расклаўшы і схаваўшы арыгінальныя ключы бліжэй да сваіх замкоў, як запасны варыянт.

      На ганак, пад дах, забег рыжы кот. Ён моўчкі сустрэў свайго гаспадара і, як толькі пачуў гук звонкіх ключоў, то замяўкаў і ласкава закруціўся ля ног Юрыя як у танцы.

      – Ну, прывітанне, мой сябар! – звярнуўся да ката Юрый, – Я таксама сумаваў! – твар мужчыны павесялеў, цяжар адступіў, – Зараз зойдзем, сагрэемся. Рыжык, я ж табе казаў раніцай, пасядзі дома. Але ж, захацелася табе на дождж паглядзець. Наглядзеўся? Надыхаўся прахалодаю? Мабыць, увесь гэты час бегаў па вёсцы, птушак ганяў. Паглядзі на сябе, мокры ўвесь! Ну, давай, забягай, – з усмешкай вымавіў Юрый, адчыняючы дзверы веранды.

      Мужчына зараз жыў толькі з катом. Сем гадоў таму жонка Ларыса падабрала ката на вуліцы і прывезла дадому. У той летні дзень яна ездзіла ў бальніцу, і калі да аўтобуса заставалася ўсяго пару гадзін, яна прайшлася па вузкіх рынкавых радах, купіла пару рэчаў сабе і мужу. Перад самым ад'ездам у вёску, выходзячы з шумнай гандлёвай плошчы да аўтавакзала, ля ўваходнай металічнай брамы Ларыса заўважыла схуднелага рыжага кацяняці. Ён выглядаў бяздомным і няшчасным. Натоўп людзей як пчолы, роем ажыўлена гулі ў гэтым месцы, праходзілі міма, не заўважаючы ля сіняга слупа кінутую маленькую безабаронную жывёлу. Ларыса адышла ў бок, каб не перашкаджаць руху, прысела да кацяняці, якое было не супраць пазнаёміцца з усмешлівай жанчынай. Коцік, які стаміўся ад дрэннага жыцця, разгледзеў абарону, прытулак і дабрыню ў чалавеку, які быў насупраць. Таму, сам зрабіў першы крок да сяброўства. Ён прыціснуўся да тонкіх каленяў, замяўкаў пісклявым галаском, просячы міру. Светлавалосая Ларыса прыўзняла кацяня, выпрастала сваё стройнае цела і прыціснула жывёлу да грудзей. У аўтобусе, кот муркаў на каленях і драмаў усю дарогу, нават не прасіў ежы. Калі грамадскі транспарт даставіў пасажыраў да прыпынку "Боркі", Ларыса выйшла з новым сябрам. Іх сустрэў Юрый, які быў трохі здзіўлены з'яўленню кацяня, але не пярэчыў супраць новага жыхара ў доме. Мужчына заўважаў, як у гэты момант свяціліся зялёныя вочы яго каханай, як у іх адлюстроўвалася шчаслівае жыццё. Менавіта тады ён на секунду забыўся пра яе хваробы, адпусціў усю трывогу і сам ажыў ад радасці за сваю жонку. "Гэта Рыжык. Паглядзі, якія ў яго смелыя вочкі. Ён сам знайшоў мяне, зараз прыедзем дадому і я яго, перш за ўсё, пакармлю!" – Ларыса пазнаёміла мужа з кацянём. Юрый забраў з рук жонкі пакет з набытым адзеннем і маленькую чорную жаночую сумачку, у якой, акрамя звычайных жаночых рэчаў, цяпер ляжалі новыя лекі. Ён не пытаўся ў Ларысы пра бальніцу, не задаваў ёй пытанняў аб выніках абследавання – ён проста атрымліваў асалоду ад гэтай хвіліны, калі яго жонка выглядала здаровай і шчаслівай. Тады ж, ля скрыжавання, стаяла чорная легкавая машына аднавяскоўца Дзмітрыя Янчанкі, гэта Юрый папрасіў сябра разам пад'ехаць да прыпынку і забраць Ларысу. Кіроўца Дзмітрый СКАЧАТЬ