Ішоў другі месяц крывавай вайны. Была раніца. Красавік. Да лясных траншэяў, бліжэй да лініі фронту, перакінулі некалькі салдат, сярод якіх быў малады сяржант Люты. Юрый толькі нядаўна атрымаў гэтае званне сяржанта за подзвіг у пякельным баі, і цяпер ён больш упэўнена адчуваў сябе сярод радавых. У хвойніку стаяла нестабільная цішыня, зрэдку прабіваліся адзінокія далёкія воплескі аўтаматаў і гаўбіц. Для перадыслакаванага атрада былі пастаўленыя задачы: выцягнуць параненых пасля начных бітваў, а таксама даставіць боекамплект пяхоце, якая трымала перыметр у стратэгічна важным сяле Студзічы. Без запаволенняў, каманда ў цёмных камуфляжах рушыла ў дарогу. Ішлі па сырой траншэі, выйшлі з лесу да палёў, далей вузкія акопы. Сустракалі стомленых салдат: хтосьці стаяў на пасту перад брустверам, хтосьці седзячы спаў у адкрытых шырокіх праходах, а хтосьці незадаволена смаліў. Было холадна, учорашняя дзённая імжа пакінула пасля сябе непрыемныя адбіткі вільгаці. Салдаты ішлі па вязкай глебе, па земляной густой кашы. Ногі грузлі, чаравікі прыліпалі і хутка пакрываліся тоўстым пластом бруду. У момант ходу даводзілася падымацца на паверхню, перабягаць у іншыя траншэі. Жылі з надзеяй, што падчас пераходу вораг не заўважыць руху і не прыстрэліць снайпер.
Усё бліжэй падбіраўся фронт. За спінамі салдат цяжкі груз, у руках аўтаматы, на галаве каскі. Сяржант Люты знаходзіўся ў цэнтры рухаючай групы. За ім было двое, а наперадзе ішлі больш вопытныя салдаты і старшы лейтэнант. Трывожна грукатала сэрца, яно адганяла сваім стукам усю стомленасць. Цяжка, няхай і павольна, але група прабіралася да мэты. Частка невялікага ляснога масіву, якая пачыналася і заканчвалася ўздоўж палёў, абстраляная варожай артылерыяй, ужо заставалася ззаду, цяпер адкрываўся шырокі ўчастак голай зямлі. Наперадзе толькі голае чорнае поле, пакрытае глыбокімі варонкамі, а за ім, то самае вялікае сяло, дзе чакалі эвакуацыі параненыя салдаты.
У полі пахла халоднай зямлёй, ранняй вясной, нібы ўчора мяккую цёмную глебу ўзаралі плугам. Ідучы па вузкай траншэі, сяржант Люты хціва дыхаў, рыхтуючы сябе да цяжкасцяў, уяўляў, які яго чакае бой. Ён глядзеў з спачуваннем і смуткам на салдат, якіх сустракаў на шляху. Ён не хацеў, каб нехта з іх не вярнуўся дадому. Як толькі поле скончылася, СКАЧАТЬ