Будучы маладым, Аляксандр Лебедзеў рэдка прыязджаў у Боркі, а калі і прыязджаў, дык толькі для таго, каб дапамагчы сваім бацькам з падрыхтоўкай да зімы: выкапаць бульбу, насекчы дроў, папрацаваць малатком… З-за сваіх ад'ездаў, з-за доўгіх спартыўных камандзіровак, хлопец амаль не з'яўляўся ў вёсцы. Таму ён і не заўважыў, як хутка пасталела тая сціплая маленькая дзяўчынка Юлія. Адным летнім днём, у свае дваццаць сем, Аляксандр прыехаў дадому пасля зацяжных спаборніцтваў і сустрэў каля суседскай хаты дваццацігадовую зграбную Юлію. Дзяўчына сядзела на шырокай лаўцы з распушчанымі чорнымі доўгімі валасамі і марыла пры разагрэтым сонцу. Для маладой Юліі сонца ў Борках свяціла па-асабліваму: яно было роднае і прыемнае, і чужое за вёскай. Уцягваючы дабрыню сонечных прамянёў, ёй не хацелася нікуды спяшацца. У той жа цёплы жнівеньскі дзень Аляксандр падышоў да Юліі, прысеў на лаўку, апынуўся побач. Першыя хвіліны хлопец нібы нанава знаёміўся з чароўнай смуглянкай Юліяй, як быццам і не было ў іх таго сумеснага дзяцінства, калі яна ўвесь час кружылася вакол яго, усё роўна як малодшая сястра. Яны доўга гаварылі, расказвалі свае гісторыі і весела ўспаміналі мінулае. У гэтых мяккіх размовах двое праседзелі да вечара, не заўважаючы мінакоў і забыўшыся пра дамашнія справы. На наступны дзень яны зноў некалькі разоў сустрэліся. Раніцай яны толькі пераглянуліся і памахалі адно аднаму рукой праз плот як суседзі. Затым яны сустрэліся днём за дварамі, калі Аляксандр выносіў сухое смецце з агароду да лесу, а Юлія збірала салодкія яблыкі, якія дрэва ўпусціла за плот. Маладыя людзі разгаварыліся. У тую гадзіну Аляксандр не думаў ні пра каго іншага, акрамя Юліі, якая павольна падымала сакавітыя плады. Тады можна было пачуць шчыры смех дзяўчыны і жарты Аляксандра. Хлопец прысеў да яе, дапамог напоўніць вядро зялёнымі яблыкамі, і, калі яны ўсталі насупраць адно аднаго, не адводзячы вачэй, Аляксандр смела ўзяў Юлію за талію. Яго яшчэ больш пацягнула да яе, і ён стрымана пацалаваў яе ў вусны. Дзяўчына не працівілася, яна адчула прыемныя пачуцці і аддалася раптоўнаму кругазвароту шчасця. Пасля пацалунку Юлія рэзка змянілася. Яе раптам кальнула лёгкая злосць, яна паспяшалася адысці ад хлопца і адпусціць яго погляд. Ёй захацелася ўцячы і знікнуць. Юлія нахмурылася, перастала адчуваць цяжар вядра і моўчкі тарганулася за шырокія вароты, зачыніла іх на зашчапку і знікла.
Апошняя іх размова прыйшлася на вечар. Юлія стаяла ў летняй сукенцы каля хаты, глядзела ўдалячынь вуліцы і кагосьці чакала. Да яе неўзабаве падышоў Аляксандр. Дзяўчына была не ў захапленні ад яго з'яўлення і адвярнулася. Яна не жадала новай сустрэчы, яна не чакала яго, яе вельмі турбавала, што, паглядзеўшы хлопцу ў вочы, чароўныя, прыемныя пачуцці зноўку затуманяць ёй галаву і ў ёй зноў прачнецца цяга да Аляксандра. Юлія СКАЧАТЬ