Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі страница 8

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Што ж, годна, – засталася яна задаволенай. – Хаця, для падарожжа можна было лепей застацца і ў тым, у чым былі, – падсумавала яна, ужо ведаючы, як нялёгка ў гэтым строі прабірацца скрозь лес.

      Затым яна азірнулася навокал. У пары года Янка, напэўна, трохі памыліўся. Холадна не было, але і да лета не надта было падобна. Хутчэй – ранняя восень, бо некаторае лісцё пазалацілася ўжо. І спёкі летняй не было, адчувалася лёгкая свежасць.

      Паляна выглядала крыху іначай. Гэта была дакладна яна, хіба толькі з цягам часу злёгку зарасла хмызнякамі. Але валун быў па-ранейшаму на сваім месцы. Да яго Мілана адразу і накіравалася. Час адбіўся і на камені – бакі пачалі зелянець, месцамі пакрыўшыся імхом. Мілана пільна агледзела валун з усіх бакоў і сумна ўздыхнула:

      – Нямашака.

      – Ты пра вужаку?

      – Пра яго.

      – Спадзявалася ўбачыць?

      – Хацелася б.

      – Так, няблага было б. Ён бы хоць распавёў, што тут ды як. Цікава, чаго нам чакаць гэтым разам? Гэтыя змены краявідаў мяне калі не палохаюць, то прымушаюць думаць усё, што заўгодна.

      – Гані дурное з галавы. Усё мусіць быць добра. Усіх злых ведзьмакоў пазбавіліся, цяпер у каралеўстве павінен панаваць мір ды спакой. Весялей, братка!

      – Добра, калі так. Але ж колькі нас не было, што ўсё так пазарастала?

      Мілана задумалася на хвілінку, разважаючы.

      – Ды гадоў дзевяць-дзесяць, мяркую.

      – Магчыма. Змянілася ўсё заўважна. Хочацца спадзявацца, што толькі тут.

      – Будзем у гэта верыць.

      – Што ж, можам нават праверыць. Мяркую, гэтым і зоймемся.

      – Зрэшты, нездарма ж мы ізноў тут. Ну што, у дарогу?

      – Рушым!

      І яны ўжо накіраваліся наперад, але раптам Янка задумаўся.

      – Ага, рушым. А куды?

      – Насамрэч! – усміхнулася Мілана. – Мо да Пугача, як звычайна?

      – З аднаго боку адведаць трэба абавязкова. А што, калі яго не будзе ў сябе?

      – Як так?

      – Калі ў каралеўстве запанаваў спакой, ён і да замку мог перабрацца. Бадай, у гадах ужо, цяжка жыць аднаму.

      – Магчыма, ты маеш рацыю. Хаця, гэта малаверагодна.

      – Чаму?

      – Ды не пакіне ён сваю бібліятэку, яна для яго найкаштоўнейшы скарб.

      – Ну так, лагічна.

      – Але і рызыкаваць марна не хацелася б. Шлях да яго няблізкі, а заспеем пугача ці не, насамрэч невядома.

      – Вось і я пра тое. І да замка значна бліжэй. Калі там усё добра, мы гэта, мяркую, і здалёк убачым. А там ужо, і чым каралеўства дыхае, даведаемся.

      – Згодная, давай зробім па-твойму. А там будзе бачна.

      – Тады хадзем?

      – Наперад, вандроўнік!

      І яны скіраваліся праз лес у бок замка. Дарога не падавалася надта цяжкай, у адрозненні ад паляны, тут СКАЧАТЬ