Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі страница 17

СКАЧАТЬ ўсё ад нас залежнае, каб вы адчулі сябе ў нас, як дома. Мы нікога не пакінем без увагі і дапаможам у вашай бядзе. Ніхто з дзецьмі не застанецца без даху над галавой. І можаце не клапаціцца пра ежу і рэчы першаснай неабходнасці – гэтага вам бракаваць не будзе. Падзелімся ўсім, што маем.

      – Ды дзякуем, – расчулена прамовіла адна з жанчын, якая, хоць і была яшчэ не ў гадах, але ўжо з сівізной ў валасах – смутным адбіткам цяжкасцей, што выпалі на яе долю. – Усяго нам стае, праўда. Мы вельмі ўсцешаныя, што прынялі нас так гасцінна і што столькі робіце для нас.

      – Ці можам мы яшчэ што зрабіць для вас? Можа б вы яшчэ чаго хацелі?

      – Калі мы чаго і жадаем – дык гэта як найхутчэй вярнуцца да родных хат і каб супакой нарэшце запанаваў на нашай зямлі. Ды каб сыны нашыя, браты ды мужы былі дома з намі, а не…, – бядачка ледзьве стрымалася, каб не пусціць слязіну, а словы балючым камком захраслі ў горле.

      – Прабачце, як вас завуць?

      – Стэфанія.

      – Загляне сонца і ў ваша аконца, – супакоіла Мілана. – Будзе і ў вашым краю шчасце.

      – Вельмі б хацелася як мага хутчэй наблізіць той час. Мы ўсе ведаем гісторыю, як вы дапамаглі каралеўству Сварга. І вельмі просім вас, каб вы зрабілі тое самае і для нашага каралеўства.

      – Мы зробім з братам усё ад нас залежнае. Але трэба разумець, што гэта ўсё можа быць здзейснена толькі агульнымі намаганнямі.

      – Кожны з нас, і юны, і стары, і мужчыны, а як трэба, то і жанчыны, устануць плячо да пляча і пойдуць за вамі. Толькі павядзіце нас, – рашуча адказала жанчына, і вочы яе адразу ж запалалі прагай да барацьбы, і толькі адзін яе позірк не пакідаў ні кроплі сумневу ў яе словах.

      – Мы можам вас запэўніць, што не пакінем вас сам-насам з бядой, – запэўніў Янка. – Нам бы толькі больш інфармацыі, з кім мы маем справу. Менавіта таму мы і хацелі з вамі спаткацца. Пані Стэфанія, а вы самі бачылі яе? Маразанну.

      – Так, не лепшыя уражанні. Усё вакол сябе ператварае ў лёд і холад. Толькі убачыш яе – мароз па скуры.

      – Такая страшная?

      – Як вам сказаць, каб вы зразумелі. Не страшная, нават прывабная. Высокая, зграбная, даўгія валасы, чорныя, як смоль. Але твар бялёсы, як снег, і вочы – бы ледзяныя, ніякіх пачуццяў не адлюстроўваюць. Бяздушная, хіба. Ні да кога ні жалю, ні спачування не мае.

      – А можа слабасці ў яе якія ёсць?

      – У каго? У яе? Ды вы што, – адмахнулася яна. – Калі нават Семаргал не мог даць ёй рады. Хаця, ведаеце што, – прызадумалася жанчына, – ёсць у яе адна слабасць, так. Дыяменты.

      – Дыяменты? Хто ж іх не любіць? Тым больш жанчыны, – усміхнулася адна з прыдворных дам.

      – Э, не, не скажыце. Тут нешта іншае. Яна не проста так імі апантаная. Не з прагі да багаццяў. Я вам вось што раскажу, – прамовіла яна таямніча. – І мой сын, і брат мой працавалі на тых капальнях. Ледзьве жывыя адтуль вярнуліся, пакуль адпрацавалі сваё пакаранне. Схуднелі, ссінелі, СКАЧАТЬ