Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси. Anatol Starkou
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - Anatol Starkou страница 8

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      «Вы этого хотите?»

      Я эвалюцыі хачу. Бо ніколі не забываў прароцтва калегі па касьбе крапівы. Значыць, 1976 год + тры разы па дваццаць пяць гадоў – 2050 год. Вось тады і станем дзяржаўнымі людзьмі звацца.

      Дык вось, самае галоўнае для дабрабыту беларускага грамадства – гэта эканоміка, і менавіта яна тая печка, ад якой павінна скакаць наша беларускае незалежнае эвалюцыйнае быццё і будавацца палітычная сістэма беларускага постсавецкага жыцця дзяржавы ўвогуле. А маленькая печачка, ці аснова разгляду эканомікі, – гэта ўласнасць, або адносіны Гаспадара маёмасці і немаёмнага Раба. Бо першы робіць грошы, можа іх рабіць ды зарабляць для сябе, сваёй фірмы і дзяржавы, а другі можа зарабіць толькі для свайго пражыцця і для сваёй сям'і.

      Гэта і ёсць база для разгляду асноў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, база для разгляду спачатку эканамічнай сістэмы, а затым, як следства, яе палітычнай і дэмакратычнай частак. Бо ад гэтага базавага паняцця «уласнасць» у эканоміцы павінна будавацца палітычная сістэма дзяржавы, а не ад базару пра мову, як некалі пачыналася наша так званае Адраджэнне, ці гучнага дэкларавання ў інтэрнэце пра беларускую парламенцкую рэспубліку, ці балбатні пра нашу магчымую валюту «талер» ці ваяводства замест абласцей, як у Народнай Праграме «Вольная Беларусь» [3]. http://www.bielarus.net/pdf/Program_Bolnaja_Bielarus_internet.pdf Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Сяргей Папкоў, Юры Беленькі, Павел Мірановіч, Лявон Баршчэўскі, Юры Цехановіч, Мікалай Крыжаноўскі.

      Некалькі гадоў таму яе ў Нью-Ёрку прэзентаваў наш галоўны збеглы адраджэнец нацыі на Захадзе.

      Што сталася пасля краху СССР у Расіі і Ўкраіне пасля набыцця незалежнасці, то-бок пасля палітыкі тагачаснай прыватызацыі, мы бачым. Там атрымалі тую ж маю любімую нью-ёркскую Метраполітэн-оперу – у ёй тыя ж Гаспадары і Рабы, Паны і Халопы. Вось што зрабіла з былых савецкіх людзей прыватная ўласнасць. Дык вы, тутэйшыя, таксама хочаце падзяліцца на Паноў і Халопаў? Надакучыла адчуваць сябе роўнымі вольнымі людзьмі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску? Назад у будучыню хочаце гадоў так на сто з гакам да дэмакратычных Паноў і дэмакратычных Халопаў? Бо апазіцыянеры, якія сабралі подпісы і падалі паперы ў ЦВК на кандыдата ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта ў 2020 годзе, намякалі, маўляў, пасля перамогі на выбарах увядуць інстытут прыватнай уласнасці. Даўно Панамі і Халопамі не былі, тутэйшыя?

      27 лютага 2019 года праз Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА) я адаслаў ліст на імя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, бо ў пачатку сакавіка павінна была адбыцца – і адбылася – яго сустрэча з прадстаўнікамі СМІ і грамадства. Вось тэкст майго ліста цалкам:

      «Спадар Лукашэнка! Я 16 гадоў жыву ў ЗША, беларус, грамадзянін Беларусі. Ніколі за вас не галасаваў, але гадоў дзесяць таму тут у Нью-Ёрку да мяне даляцела, што беларускі народ у сваім выбары-1994 не памыліўся, калі абраў Вас кіраўніком РБ. Збольшага зразумеў сутнасць СКАЧАТЬ