Знак чатырох. Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Знак чатырох - Артур Конан Дойл страница 4

СКАЧАТЬ лэдзі была цёмная сукенка шаравата-бэжавага колеру без абшыўкі і аздобаў, а таксама капялюшык такога ж панылага адцення, які ажыўляла толькі нешта накшталт белага пяра збоку. Яе твар не вылучаўся ні правільнасцю рысаў, ні прыгажосцю, але выраз яго быў мілым і прыемным, а ў вялікіх блакітных вачах чыталася незвычайная адухоўленасць і добразычлівасць. Сутыкнуўшыся на трох кантынентах з вялікай колькасцю жанчын самых розных нацыянальнасцяў, я ніколі не бачыў твару, які гэтак жа выразна сведчыў бы пра вытанчаную і чуллівую натуру. Калі яна сядала на прапанаванае ёй Холмсам крэсла, я не мог не звярнуць увагі на тое, што вусны госці трымцяць, рука ледзь бачна дрыжыць, а ўсё аблічча выдае моцную душэўную трывогу.

      – Я прыйшла да вас, містэр Холмс, – сказала яна, – бо калісьці вы дапамаглі маёй гаспадыні, місіс Сэсіл Форэстэр, разблытаць адну сямейную праблему. Вашая дабрыня і майстэрства вельмі яе ўразілі.

      – Місіс Сэсіл Форэстэр… – задуменна паўтарыў Холмс. – Так, аднойчы я змог быць ёй карысным, але калі правільна помню, справа была зусім нескладанай.

      – Яна б з вамі не пагадзілася. Але наўрад ці вы скажаце тое самае пра мой выпадак. Нельга ўявіць нічога больш неверагоднага і невытлумачальнага, чым сітуацыя, у якой я аказалася.

      Холмс пацёр рукі, і яго вочы заблішчэлі. З выразам найглыбейшай засяроджанасці на вытачаным ястрабіным твары ён адкінуўся на спінку фатэля.

      – Раскажыце сваю гісторыю, – сказаў ён рашучым дзелавым тонам.

      Я адчуў сябе няёмка і падняўся з крэсла:

      – Спадзяюся, вы мне прабачыце…

      На маё здзіўленне, маладая лэдзі выцягнула да мяне руку ў пальчатцы і паспрабавала спыніць:

      – Калі ваш сябар ласкава застанецца, ён зробіць мне неацэнную паслугу.

      Я зноў сеў на крэсла.

      – Кажучы каротка, – пачала яна, – рэч вось у чым. Мой бацька служыў афіцэрам у індыйскім палку, і калі я была дзіцем, адправіў мяне на радзіму. Мая маці памерла, родных у Англіі ў нас не было, аднак мяне размясцілі ў адным прыемным пансіёне ў Эдынбургу, дзе я жыла да сямнаццаці гадоў. У 1878 годзе мой бацька, які даслужыўся да старшага капітана палка, атрымаў дванаццаць месяцаў адпачынку і прыехаў у Англію. Ён тэлеграфаваў з Лондана, што шчасліва скончыў плаванне і чакае мяне ў гатэлі «Лэнхэм». Я добра помню тую тэлеграму: кожнае слова ў ёй дыхала дабрынёй і любоўю. Прыехаўшы ў Лондан, я адразу адправілася ў «Лэнхэм», дзе даведалася, што капітан Морстэн і праўда спыніўся там, але мінулай ноччу выйшаў і дагэтуль не вярнуўся. Цэлы дзень я чакала ад яго хоць якіх вестак. Вечарам, згодна з парадай адміністратара гатэля, я звярнулася ў паліцыю, і наступным ранкам мы ва ўсіх газетах далі пра капітана абвестку. Але пошукі не мелі плёну – з таго дня я пра свайго няшчаснага бацьку нічога не чула. Ён вярнуўся дадому, поўны надзеяў спакойна адпачыць, а замест гэтага…

      Яна прыціснула руку да горла, і яе аповед перарвала здушанае рыданне.

      – Дата? – спытаў Холмс, разгортваючы СКАЧАТЬ