Нарвежскі кот не падвядзе (зборнік). Міхайла Слабашпіцкі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нарвежскі кот не падвядзе (зборнік) - Міхайла Слабашпіцкі страница 1

СКАЧАТЬ line/>

      Цікаўная рыбачка

      У адным вялікім стаўку жыла маленькая рыбачка.

      У прыродзе тады самае лета стаяла. З вады рыбачка бачыла вясёлае сонца ў далёкіх нябёсах і голле вярбы, што звесілася ўздоўж берага да самай вады.

      Цэлымі днямі рыбачка прывольна плавала пад вербамі і з цікавасцю пазірала на бераг: а што ж там робіцца?

      На беразе з доўгімі вудамі ў руках сядзелі вусатыя рыбакі, з муркатаннем блукалі вусатыя каты і мэкалі рагатыя козы. Далей ад берага ляжала ў хмарах дарога, па якой праляталі з грукатам грузавікі, трашчалі матацыклы, гойсалі на веласіпедах хлапчукі. А далей…

      А далей рыбачцы нічога не было бачна.

      І з тае нагоды яна дужа сумавала.

      Рыбачка не раз бачыла, як дарослыя буйныя рыбы ныралі глыбока, аж да дна, разганяліся там і імкліва ўзляталі ўверх над вадой. Вось, мабыць, паспявалі ўсяго ўбачыць! Ім жа станавілася відаць нават далёка за дарогу.

      Паглядзела-паглядзела на іх скачкі рыбачка і стала вучыцца.

      Нырне і скокне ўверх. Нырне і скокне. Нырне і скокне…

      І ўсё скача бліжэй да берага, каб вунь туды, на дарогу, даскочыць. Прыдумала сабе, што выскачыць з вады аж за вербы і падскокам па дарозе пагуляе.

      Глядзелі вялікія дарослыя рыбы на тыя скаканні і асуджальна галовамі ківалі, аж хвалі ішлі ад таго па вадзе. Ківалі галовамі і прыгаворвалі: «Ой, не давядзе да дабра гэта скаканне!»

      А рыбачка іх і слухаць не хацела.

      «Адкуль яны могуць ведаць? – думала яна. – Прасядзелі ўвесь век у вадзе, нічога не бачылі, яшчэ і іншых вучаць: «Не давядзе да дабра! Не давядзе да дабра!» Давядзе! Я лепш за іх ведаю!»

      Так сабе думала, яшчэ і ўслых прыгаворвала цікаўная, упартая рыбачка.

      Прыгаворвала ў вадзе, аж бурбалкі ў яе з рота ляцелі.

      Выляталі бурбалкі і плавалі, як празрыстыя гарошыны, пад вярбовымі галінамі.

      А рыбачка скакала і скакала. Ужо ажно да голля даскоквала. І хвосцікам маленечкім памахвала, і на сонцы паблісквала.

      Рыбакі нават пра вуды свае забыліся і на яе глядзелі. У іх ад захаплення ажно вусы варушыліся. А каты ля бярозы прыніклі, толькі вачыма за рыбачкай услед водзяць. Вось, думаюць, маленькая спажыва нам была б. Адзін нават скокнуў між вярбовага голля, каб злавіць рыбачку ў палёце. Але яна ўжо знікла ў хвалях, а кот булькнуўся ў ваду і роспачна заенчыў, быццам шкадлівае хлапчанё пацягнула яго за хвост.

      Усе рыбакі дружна зарагаталі, і рыбы здзекліва хвастамі замахалі.

      А рыбачка ўсё сваё – скача ды скача.

      І даскакалася, гаротніца.

      Ажно на бераг вылецела і патрапіла ў крапіву.

      Рыпнулася там, каб сягнуць назад у ваду, а яно чамусьці не скачацца.

      – Вой, – жаласліва прамовіла рыбачка, – што ж цяпер са мною будзе?! Што ж будзе?!

      Прашалясцеў над ёю вецер і нічога не адказаў.

      – Дапамажыце! Дапамажыце! – прашаптала рыбачка.

      Правуркатала непадалёку машына і нічога ёй не адказала.

      – Праўду казалі дарослыя рыбы, – заплакала рыбачка. – Не давялі да дабра такія скокі. Калі б я ведала, я сюды зусім не скакала б…

      Але ніхто яе не чуў і ніхто не ішоў ратаваць.

      Толькі каты вусамі ва ўсе бакі павялі, вушы навастрылі, вачыма забліскалі і дружна кінуліся ў крапіву.

      Ужо даўно і з’елі б гаротную рыбачку, але ўчынілі паміж сабою сварку.

      – Гэта мая здабыча! Гэта мая здабыча! – голасна енчыў кожны кацяра.

      Так і не падпускалі адзін аднаго да рыбачкі, ужо ў іх нават і да бойкі дайшло. А рыбачка змярцвела ад страху, хвосцік пад сябе падабрала, вочкі заплюшчыла і шаптала:

      – Вось мяне і не будзе… Плаваюць рыбы ў стаўку, а я ўжо ніколі не паплаваю і не пабачу з вады радаснага сонейка… Як жа гэта несправядліва!

      Так, гэта было б дужа несправядліва.

      Але ж яно так і здарылася б, калі б у той час не ехаў каля берага хлапчына на веласіпедзе.

      Убачыў ён каціную вайну і засмяяўся:

      – Што, – звярнуўся да катоў, – б’ецеся за крапіву?

      А пасля ўспомніў, што каты крапівы не ядуць.

      «Што ж такое ў іх прычынілася? – падумаў. – Штосьці там у крапіве ёсць…»

      І пабачыў ён перапуджаную рыбачку, што ўжо і дыхаць пераставала…

      Дакрануўся СКАЧАТЬ