1813 (зборнік). Уладзімір Садоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу 1813 (зборнік) - Уладзімір Садоўскі страница 4

СКАЧАТЬ вароты ва ўнутраны дворык і гучна паклікаў конюха. Адказу не было. Агінскі моцна змерз за час паездкі, таму не стаў доўга чакаць і самастойна злез з каня. Граф узяў Бакаса за аброць і павёў у стойла. Дзверы стайні былі прыадчыненыя, і з глыбіні памяшкання даносіўся гучны дзядзькаў голас. Міхал правёў каня ўнутр і прыслухаўся. Стары граф сварыўся на конюха.

      – Я цябе прасіў асцярожна перанесці ўсё ўніз, а ты, цямцюр гэткі, палову тут вывернуў, – лаяўся дзядзька. Конюх нешта мямліў у адказ, але Міхал яго не чуў. – Вот жа, рукі крывыя, – не сунімаўся гаспадар, – лепей пакінь усё як ёсць, толькі прыкрый больш ад марозу.

      – Можа мне хто дапамагчы? – гучна прамовіў Агінскі. Дзядзька, які стаяў да яго спінай, страпянуўся і рэзка развярнуўся. Міхал паспеў заўважыць цень страху ў дзядзькавых вачах, які праз імгненне змяніўся радасцю пазнавання. Гаспадар махнуў рукой у бок Ерамея і з непрыхаванай злосцю ў голасе прагаварыў: – Гэты недарэка, Ярома, развярнуў бонду з зернем. А ў мяне яго не так шмат, каб раскідвацца! – Дзядзька павярнуўся да конюха: – Давай, дурыла, памажы Міхалу, што стаіш?

      Хлопец падхапіўся, прыняў лейцы з рук графа і павёў каня ў стойла. Міхал заўважыў, што далоні Ерамея былі запэцканыя нечым чорным.

      – Як прагулка, Міхале? – стары граф рашыў змяніць тэму.

      – Добра, – схлусіў Міхал. Разам з дзядзькам яны накіраваліся да выхаду са стайні.

      – У мяне для цябе цудоўная навіна, – усміхнуўся дзядзька, – Памятаеш, ты мне расказваў пра манахаў-трынітарыяў, што памагалі пагарэльцам у Маладэчне? Наколькі я памятаю, ты хацеў выказаць ім падзяку, ад імя… – былы інсургент запнуўся і апусціў вочы долу, – імператарскай улады.

      Абодва Агінскія сталі на ганку замкавага палаца.

      – Дык вось, Міхале, – працягнуў дзядзька, – плябан маладэчанскага кляштара брат Крыштоф прыняў маё запрашэнне на сённяшнюю вячэру.

      – Выдатна. Такія людзі, як брат Крыштоф, вартыя бязмежнай павагі. Я падзякую яму як асабіста, так і ў афіцыйнай форме, – Міхал зрабіў асаблівы націск на апошніх двух словах.

      Стары граф некалькі секунд стаяў моўчкі. Ён вагаўся, ці варта працягваць непрыемную тэму.

      – Добра, Міхале, пайду я на кухню ўзгадняць стравы да вячэры, – няўпэўнена махнуўшы рукой, дзядзька адчыніў дзверы і зайшоў унутр палаца. Міхал пачакаў, пакуль дзядзькавы крокі сціхнуць у далечы калідора, і ўвайшоў следам.

* * *

      Брат Крыштоф з’явіўся ў замку ў суправаджэнні двух манахаў. Служка, пастаўлены сачыць за прыходам гасцей, здалёк заўважыў тры фігуры ў чорных плашчах, яны марудна сунуліся занесеным снегам маладэчанскім трактам. Пакуль манахі адолелі рэшту дарогі, у замкавым палацы было ўсё гатова да іх сустрэчы. Слугі дапамаглі манахам распрануцца і правялі тых у гасцёўню. Ля дзвярэй іх прывітаў гаспадар. Міхал Клеафас і кашталян Юзаф стаялі воддаль, пры сервіраваным стале.

      – Шаноўны браце, я рады бачыць СКАЧАТЬ