Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маска Чырвонае Смерці (зборнік) - Эдгар Алан По страница 40

СКАЧАТЬ даваў Элеаноры. Чаму? Пра тое дазнаешся на нябёсах.

Пераклала Вераніка Сідарэнка

      Сэрца выкрывае

      Праўда! Я быў і застаюся нервовы, вельмі, нават жахліва нервовы; але ж чаму вы кажаце, што я – вар’ят? Хвароба абвастрыла мае пачуцці – ані не паслабіла, не прытупіла іх. Найвастрэйшае з усіх было пачуццё слыху. Я чуў усё, што адбывалася як на небе, так і на зямлі. Я чуў ці не ўсё, што чынілася ў пекле. Дык няўжо ж я – вар’ят? Паслухайце й майце ўвагу, як разважліва я магу апавесці ўсю гісторыю.

      Нельга сказаць, як упершыню гэтая ідэя прыйшла мне ў галаву, але, прычапіўшыся аднаго разу, яна не пакідала мяне ні ўдзень, ні ўночы. Тут не было ні намеру, ні абвостранае жарсці. Я любіў гэтага старога. Ён аніводнага разу не зрабіў мне нічога кепскага, не пакрыўдзіў мяне. Я не зважаў на ягонае золата. Здаецца, прычынаю ўсяго было ягонае вока, менавіта яно! Вока, бледнае й блакітнае, зацягненае плеўкаю, было падобнае да вока грыфа. Калі ж яно натыкалася на мяне, мая кроў халадзела; гэтак спакваля я надумаў забіць старога, каб назаўжды пазбавіцца гэтага вока.

      Вось і ўся рахуба. Мяркуеце, я – вар’ят? Вар’яты нічога не цямяць. Каб жа вы бачылі мяне, бачылі, як адмыслова я ўсё рабіў – з якою перасцярогай, з якою прадбачлівасцю, з якім удаваннем распачаў я работу! Ніколі я не ставіўся да старога так добра, як за тыдзень перад забойствам. І штоночы, блізу дванаццатае, я падымаў клямку ягоных дзвярэй і прачыняў іх – ціха-ціха! А пасля, зрабіўшы дастатковую для свае галавы шчыліну, я скіроўваў туды добра зачынены, каб не бліснула святло, зацемнены ліхтар, а ўслед ужо засоўваў галаву. Вас ахапіў бы смех, калі б пабачылі, як умела я прасоўваў яе. Я сунуў яе паволі, зусім паволі, каб не патурбаваць старога ў сне. Цэлая гадзіна ішла на тое, каб памясціць маю галаву ў шчыліне так, што я мог бачыць старога на ложку. Га!.. Хіба ж мог вар’ят дзеяць так разважліва? А калі мая галава трапляла ў пакой, я з асцярожнасцю расчыняў ліхтар, надзвычай асцярожна (абы не рыпнулі петлі) расчыняў яго, каб просты ценькі праменьчык спадаў на хіжае вока. І гэта я рабіў сем доўгіх начэй – акурат апоўначы, – але вока, здавалася мне, заўсёды было заплюшчанае, чаму й не выпадала здзейсніць задуму, бо ж дадзяваў мне не сам стары, але ягонае Паганае Вока. І штораніцы, калі бралася ўжо на дзень, я смела ішоў у спачывальню й гучна гаманіў з ім, па-прыяцельску называючы яго па імені й дазнаючыся, як прамінула ноч. Гэткім парадкам, бачыце, яму належала быць вельмі праніклівым чалавекам, каб запасочыць, што кожнае ночы, рыхтык а дванаццатай, я зазіраў да яго, пакуль ён спаў.

      На восьмую ноч я быў асабліва пільны, прачыняючы дзверы. Хвілінная стрэлка гадзінніка рухалася нашмат хутчэй, чымсьці мая рука. Ніколі дасюль я не адчуваў настолькі свае патужнасці, свае празорлівасці. Я ледзьве стрымліваў пачуццё трыюмфу. Адно падумаць, што я прыходзіў, спакваля расчыняў дзверы, а стары нават у сне не бачыў маіх таемных учынкаў ды задумаў. Уявіўшы гэта, я ажно пырснуў смехам, а ён, магчыма, пачуў мяне, бо раптам заварушыўся, нібы злякаўся � СКАЧАТЬ