Хвоі гавораць. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хвоі гавораць - Кузьма Чорны страница 1

Название: Хвоі гавораць

Автор: Кузьма Чорны

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 20 века

Серия:

isbn: 978-131-08-9575-3

isbn:

СКАЧАТЬ каравыя ногі дзядзькі Язэпа і думаю: увесь час ён маўчыць – значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў.

      Мне важна слухаць яго выказванні аб тым, чым у вострыя моманты жыцця повен ён, я яшчэ ўпэўнены ў тым, што і для яго гэта палёгка, і я думаю так: няхай ён гаворыць аб чым сабе хоча, а я буду з па-за гэтых слоў чуць тое, аб чым ён не гаворыць, аб чым толькі думае… А што яго нешта мучыць, гэта відаць па ім. Што ў яго?

      Гэта не ёсць мая пустая цікаўнасць, гэта жаданне блізасці з гэтым чалавекам.

      «Гавары ты, дзядзька, аб чым-небудзь» – хочацца сказаць мне.

      А ён маўчыць. Звесіў босыя ногі з насыпанага над канавай вала, укрытага пажоўклай травой, і глядзіць уніз. Там, на дне гэтай неглыбокай і вузкай канавы, трава таксама жоўтая, але большая; відаць з яе конскую спарахнелую сківіцу з некалькімі зубамі і з вялікаю чорнаю мухаю; збоку паточаны мурашкамі дробны, як пыл, жоўты пясок. Я гавару першы:

      – Мусіць, халады хутка пачнуцца – вельмі ж сівагракаў аднекуль паналятала. Сягоння па паўдні я ішоў з кустоў, дык там гэта, што Юрась заараў ялавіну, дык на той раллі што іх робіцца – бегаюць, скачуць…

      – То што, – сказаў дзядзька Язэп, – не заўсёды яны прылятаюць перад холадам, я не спрактыкаваўся, каб яны канечне паказвалі холад… Гэта ёсць такія маленькія птушкі – бычкі, дык яны вядуцца хто іх ведае дзе, а калі пачуюць холад – адразу з'яўляюцца каля будынкаў… Гэта даўней, як я яшчэ хлопцам быў, дык пайшоў быў раз у сад лом сеч. Пацягнуў ламачыну, а яны з-пад яе калі сыпануць кучаю – дробныя, як гарох, і якраз неўзабаве тады, калі даў холад! Праўда, восень была позна… Птушкі чуюць холад…

      Ён з захапленнем расказаў аб гэтым, а я падумаў: «Калі ён так горача, з такою прыемнасцю гаворыць аб гэтым, значыцца, праўда, што нешта яго мучыць, нешта гняце яго істоту, і вось гэтае самае ён хоча ўтапіць у даўнейшай восені, у ломе, у саду і ў птушках, якія чуюць холад…»

      Як кагадзе ішлі мы з ім з поля вузкаю дарогаю між палос раллі і ржышча, я думаў запытацца, што з ім, чаго ён такі неспакойны ў голасе, а цяпер рашыў не пытаць – няхай сам скажа, а калі не – хто мае права залазіць у чужую душу? Асабліва, калі не ўпэўнены, што словы твае будуць лекамі. Глядзі, каб не залезці ў чужую душу з цвёрдымі капытамі…

      Дзядзька Язэп памаўчаў і загаварыў:

      – Гэты год будзе ранняя восень, відаць… Толькі, от, з аўсамі запазніліся… У мяне яшчэ коп пяць ня звезенага, а ў Юрася ўвесь на полі…

      – Невялікая работа – пазвозіць авёс, – сказаў я.

      – Я не кажу, што вялікая… цяпер авёс буйны, дык яго лёгка рублём уціскаць… Я памятаю, даўней раз у мяне авёс ледзьве быў з зямлі падняўся, не то што жаць, а сілаю, гвалтам я скасіў яго… Там гэта каля лесу… рана паспеў ён, дык яго кашу, а хвоі шумяць-шумяць…

      «Ён ізноў пайшоў убок з гаворкаю, – падумаў я, – ужо ў хвоі падаўся, яму, значыцца, лягчэй гаварыць аб чым-небудзь другарадным».

      І я пачаў гаварыць:

      – Цяпер там маладыя хвоі ўзяліся. Тады, як у вайну навысякалі там іх, дык здавалася, што пустэча будзе. А гэта малады лес узбуяў… Здаецца, нядаўна было – я яшчэ на тыя хвоі, бывала, з вашым Міхалам лазіў глядзець у гнёздах вараняняты…

      Ён дзіка глянуў на мяне, трохі паглядзеў так вот мне ў вочы, пацерабіў чорную, кароценькую і пасівеўшую месцамі шчаціну барады і сказаў:

      – Міхал памёр. Учора вечарам прыйшоў адтуль ліст.

      Сказаў і змоўк.

      І ізноў пачаў глядзець у жоўтае дно канавы… Чорная муха ўжо лазіла па пальцах яго нагі, а мае думкі блыталіся так: што гэта Міхал памёр ад сухот, мусіць, бо на вайне атруцілі яму лёгкія ўдушлівым паветрам. І вось цяпер дзядзька Язэп сядзіць тут са мною над гэтай канавай і страшна сумуе. Цяпер у яго толькі дачка і жонка ў сям'і, а Міхала ён ужо два гады не бачыў – той недзе быў на рабоце і патроху хварэў… Дзядзька Язэп многа чаго перажыў цяжкага ў жыцці, многа бачыў такога, ад чаго жудаснасць можа ахапіць чалавека…

      Раптам мае думкі пераскочылі на чорную муху. Яна поўзала па яго пальцах, а ён не чуў гэтага. Я пачаў думаць, што ў яго на нагах вельмі ж таўстая скура, ды яшчэ ў засохшай зямлі – хіба тут нейкая муха будзе прыкметна!

      Ён маўчыць. Можа гэта ўсякае гора – толькі муха іншаму чалавеку?

      Сядзеў ён, упёршыся рукамі ў зямлю. Трохі пагойдваўся шырокаю спіною. З-пад шапкі з цыратовым казырком павылазілі густыя, чорныя валасы з ніткамі срэбранай сівізны. Твар у яго абветраны, да чарнаты загарэлы на сонцы…

      Ён адхінуўся назад і стаў глядзець некуды паверх маёй галавы. Тады я лішні раз упэўніўся: чалавек можа быць гордым перажытымі пакутамі, у час жа гора, калі ён пачынае стагнаць перад другімі, ён тады – увасабленне мізэрнасці.

      Вось чаму дзядзька Язэп маўчыць. Бунт у ім схаваны ў глыбіні…

      II

СКАЧАТЬ