Я прыду за табой у аўгусце. Каміла Цень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Я прыду за табой у аўгусце - Каміла Цень страница 5

СКАЧАТЬ с аблегчэніем, пастаяла нямнога на плашчадке – і тагда ўжэ у кварціру паднялась.

      Глава трэцяя

      Дзеці дома былі. Я яшчэ са двара ўвідзела, што свет у іх комнаце гарэў. Зашла я ў прыхожую, разбулась – громка, штоб слышалі, што я прышла, а то мала лі. Дзіма абіжаецца, кагда я без прэдупрэждзенія захажу. Што ты, мама, гаварыт, усё ўрэмя падкрадываешся? Но у ніх там ціха была, кніжкі, наверна, чыталі. Я сразу на кухню, целевізар уключыла, чайнік паставіла, рукі пашла ў ванне памыла. Усё, што с утра гатовіла – пачці нятронутае стаіт. І так кажды раз. І што ані ядзят цэлы дзень?

      Пасуда, праўда, памытая, но, сразу відна, Дзімка і мыў – жыр на тарэлках, вілкі тожэ жырныя, дажэ іздалека невааружонным глазам заметна. Вот жа нявестка ў мяне. Прасці ты госпадзі. Харошая дзевачка мая нявестка, но такая ўжэ балезненная: інагда как прэдложыт памоч, картошку пачысціць ілі пол памыць – дык лучшэ б не прэдлагала, мне аж страшна за нее дзелаецца: а ўдруг ей плоха станет із-за перанапражэнія?

      Стала я к ракавіне пасуду перамываць, а ў самой із галавы тот пакойнік із аўтобуса не выходзіт. Перамыла ўсё быстранька і к дзецям у комнату пашла. Пастучала, адкрыла двер. Ляжат, кніжкі чытают. Адзін таршэр на дваіх. Как судзьба.

      “Вы б хоць свет уключылі, – гавару ім. – Лампачку ж ацец даўно ўжэ новую ўкруціў”.

      “Прывітанне, мама”, – сказаў Дзімка, он у міня пачэму-та на роднай мове гаварыт, хоць яму ўжо трыццаць лет вясной стукнула. А Волечка толька мяўкнула штота. Ана вабшчэ на кацёнка пахожа. Жалка мне её. Но што падзелаеш. Такую ўжо Дзімка сібе выбраў. Хрупкую і бледную. Гарадская, адно слова.

      “Прывітанне, – сказала я і свет ім уключыла, ані аж зажмурылісь. – Што эта вы не елі нічога, шаноўнае спадарства?”

      “Мы паелі, мам, – атвеціў Дзімка. – Мы ж не можам удваіх цэлы рондаль за дзень адолець, як ты не разумееш?”

      “Да какая там рондаль, адна каструля. Харошы ж боршч, з мясам”.

      “Мама! Ну што за раблезіянства!”

      “Эта вам рублезянства, а па-мойму, выдаюшчыйся суп палучыўся”, – сказала я і пашла чай піць. Села на кухне, целевізар сматру – но думаю саўсем а другом. Дзімка прышоў, чая здзелаць. Носіт ей чай і носіт. Сама ана не можэт, што лі? Чашку ўроніт? Ілі пальцы абажжот?

      “Как у Волечкі здароўе?” – спрашываю.

      “Ды ўсё нармалёва. А што?”

      “Да нет, нічэво”.

      “А чым гэта ад цябе патыхае? Ты што, піла?”

      “Эта мы на рабоце па грамульцы ўзялі, за дзень раждзенія”.

      “Ясна… Мам, крыкнеш нам, калі імбрык закіпіць”.

      “Харашо”.

      Эта ані так чайнік пачэму-та называют. Імбрык. Нікагда такога слова не слышала. Такое ашчушчэніе, што ім іх хтота выдумывает, слава эці. Сядзіт у Вільнюсе і выдумывает, штобы тут ніхто не панімаў, а чом рэч.

      Но што падзелаць. Імбрык – эта запомніць лёгка. Смяшное слова. Но ў ніх жэ і другіе слава есць. Інагда как скажут СКАЧАТЬ