Ланцуг (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 5

СКАЧАТЬ што яму, Вінярскаму, да гэтага?! I ён зноў захацеў «закруціць струну», не думаць пра Стэльмаха, а марыць пра самае сваё запаветнае – чым жыў з дня ў дзень вось ужо колькі гадоў, яшчэ з інстытута. Не, гісторыя Стэльмаха вельмі цесна на гэтыя мары накладвалася. Вінярскі мусіў прызнацца сабе, што гэтая гісторыя ўсхвалявала яго, выбіла з душэўнай раўнавагі. Вядома, не сваёй таннай меладраматычнасцю, Вінярскі сапраўды не помніў ніякай Стэльмахавай дачкі, увогуле, не верыў ніводнаму слову Івана Змітравіча, – але ж грошы былі! Былі ж дзве «цагліны» даляраў! Гісторыя ўсхвалявала Вінярскага тым, што ў ёй праглядвала ўпартая мэтанакіраванасць чалавека, які ў нешта моцна верыць і любымі сіламі і сродкамі стараецца дабіцца гэтага «нечага». Вінярскі раптам зразумеў, што яго непакоіць – зайздрасць. Яму было зайздросна і крыўдна, што, акрамя яго, ёсць яшчэ людзі, якія нечага ад жыцця хочуць. А тым больш такія, як Стэльмах. Гэта была інстынктыўная крыўда і, урэшце, злосць маладога самца, што вынайшаў спосаб збіваць бананы з дрэва палкаю, і раўніва хаваў сваё вынаходніцтва, пакуль знянацку не ўбачыў, што і другі самец, слабы і ўжо непрыдатны для размнажэння, таксама карыстаецца такою ж палкаю.

      Яшчэ ў час вучобы, некалькі гадоў назад, калі на адным з экзаменаў Вінярскаму ні за што паставілі тройку – толькі з-за асабістай непрыязнасці да яго выкладчыка, – ганарысты, крыўдлівы хлопец вырашыў, што жыць тут — гэта зажыва пахаваць сябе. Разумны, халодны, без комплексаў (такім лічыў сябе Вінярскі), ён мог праявіць сябе толькі там, дзе б яго паважалі і цанілі. Гэта была сапраўдная мэта, дзеля такой варта было жыць. I дзякаваць Богу, яна прыйшла яму ў галаву даволі маладому, калі быў яшчэ студэнтам. Час наперадзе ёсць. Некалькі гадоў – ды хоць дзесяць, і тады яму будзе толькі пад трыццаць – пажыць аскетам, назіраць усё, запамінаць, нікога не любіць – і збіраць грошы. Любымі спосабамі. Акўпіцца і апраўдаецца ўсё. Ен разумеў, вельмі добра разумеў Стэльмаха, калі той расказваў пра сябе!..

      Сам Вінярскі збіраць грошы пачаў яшчэ ў інстытуце, рублямі: фарцаваў, ездзіў у Прыбалтыку, дзе скупляў падробленыя пад «фірму» красоўкі і джынсы, у Мінску перапрадаваў… Потым, калі закруцілася перабудова і «адкрылі» Польшчу, пайшло лягчэй. Ён пачаў цікавіцца палітыкаю, радаваўся, як яно ўсё нечакана паварочваецца, і адначасова трывожыўся, што такіх, як ён, становіцца ўсё больш. Усіх такіх, як сам, яму трэба было ненавідзець з-за канкурэнцыі. Але сёе-тое перападала і на яго долю. I вечарамі, зачыніўшыся ў сваім пакоі, Вінярскі падоўгу пералічваў рознакупюравую «зеляніну», даляры, разглядваючы на святло, разгладжваючы пальцамі кожную купюру. Ен складаў даляр да даляра, па сотцы, перацягваў гумкаю, пералічваў яшчэ раз пачкі і замыкаў у шуфлядку на ключ, ведаючы, што гадзін праз колькі, калі ён пачытае газеты і паглядзіць тэлевізар, ён зноў зачыніцца, і зноў пачнецца ўсё спачатку… Ен разумеў Стэльмаха.

      З кожным месяцам, пасля кожнай удалай паездкі – а ў яго амаль усе былі ўдалыя, – купюраў большала, і большала яго радасць, гонар за сябе, за сваю кемлівасць, СКАЧАТЬ