Мінакі. Аляксей Талстоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мінакі - Аляксей Талстоў страница 16

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Больш за ўсё на сьвеце я хацеў бы, каб божанька забіў бы ўсіх дзяцей і каб новыя больш не нараджаліся, каб чалавек нарэшце пакінуў Зямлюууу!

      – Вовачка, ты што, злуесься?! Як табе ня сорамна! Хлопчыкі і дзяўчынкі ж глядзяць. Яны ж з табой сябраваць ня будуць. Айайайайай! А можа, ты захварэў?!

      – Прабач мне, Бусьлік, і вы мне прабачце, шаноўныя тэлегледачы. Гэта я на выхадох злосны такі, а так я добры. Курэй ня ем, толькі малачко п’ю.

      – Малачко!!!

      – Так-так, толькі малачкооо!!!

      Малачко – нішцяк!

      Васілёк такі ж аматар танных кайфаў, як і ўсе. Ён любіў рок-н-рол, блюз, Каліфорнію ды французскіх экзыстэнцыялістаў, заўжды быў рады пасумаваць. Піў, што налівалі, ды блага разьбіраўся ў буржуйскім бухле. Просты чалавек сярод простых людзей, ён ненавідзеў усіх гэтых добраапранутых офісных службоўцаў, усіх гэтых нафарбаваных дзяўчынак з “пачуцьцём прэкраснага”, да якога простаму чалавеку з вуліцы ніколі не дацягнуцца. Ёсьць рэчы, якія гэтым вылюдкам так і не давядзецца зразумець. Акрамя ўсёй гэтай стэрыльнасьці, у сьвеце ёсьць і ісьціна. Але ім, канечне, пляваць на ісьціну. І гэта натуральна.

      Вылюдкі! Сукі! Гэта вы забілі Ісуса!!!

      Тысячы вачэй зьвярнулі ўвагу на п’янага бруднага падлетка ды вырашылі праігнараваць. Тысячы вачэй паглядзелі ў іншы бок, ды прыдуманы, добраўпарадкаваны сусьвет пацягнуў сваю гісторыю далей. Наперад! Да лепшага!

      Менавіта ўсе гэтыя сукі і зьдзейсьнілі гэта. Такія ж, як і яны. Васілёк усё ведаў дакладна. Ён пачуў гэтыя словы ў нейкім кінафільме. Яму вельмі спадабаўся актор. Мужны твар, зьлёгку няголены, сапраўдны мужчына. Свабодны, як самы моцны ў сьвеце вецер увесну шэсьцьдзясят восьмага. Адкуль ён браў усю гэтую ўпэўненасьць? Ды папросту ведаў, што ён, Васілёк, – вялікі паэт. Малады непрызнаны геній, якому наканавана правесьці ўсё жыцьцё ў муках ды пакутах, быць бітым ды непажаданым, пазбаўленым павагі ды любові. Ды памерці так рамантычна, як Джэк Керуак, ды пасьля сьмерці сваімі творамі выратаваць сьвет, пазбавіць чалавецтва катастрофы ды ўказаць слушны шлях, вядомы толькі яму адному. Але выглядаць там усё будзе зусім па-іншаму, зусім ня так, як выглядае цяпер. Сьвет зьменіцца, людзі зьменяцца. Ды маладыя, прыгожыя дзяўчаты будуць праліваць сьлёзы над зборнікамі ягоных вершаў. Гэта было ўсё, чаго ён спадзяваўся дасягнуць, але, канечне, жыцьцё аддаў бы, маленькі засранец, каб пабачыць гэта ўсё сваімі засыпанымі сьнегам вачыма.

      Ня так і шмат колераў на гэтых вуліцах. Яркія чырвоны, жоўты ды блакітны, замеценыя белым ды брудна-шэрым. Чорным. Крокі падэшваў зімовага абутку. Сымфонія сьнегу ды вады. Царства чалавека, царства таго, каму так далёка да царства божага, містычнага месца, дзе ўся гэтая муць нарэшце скончыцца, дзе галіны ўжо ня будуць так злосна рэзаць неба ды крыкі крумкачоў не пакінуць пранізьлівага неспакою ў стомленым сэрцы. Тулавы несьлі надзеі. Тулавы цягнулі ў сваіх поліэтыленавых пакунках свае веры ды страхі, тысячы мар ды ілюзій. Курткі ды паліто, абалонкі чысьціні ды прыгажосьці, абгорткі чалавекаў, няўлоўных, неспасьцігнутых СКАЧАТЬ