Название: Коннік без галавы
Автор: Майн Рыд
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 19 века
isbn: 978-985-01-0153-2
isbn:
Калхаўн ужо даўно не слухаў квяцістую прамову старога паляўнічага. Варта было яму пазнаць дрэва, якое віднелася на гарызонце, як ён прышпорыў свайго рыжага каня і паскакаў галопам, пакінуўшы старога Зеба за яго работай.
– Іасафат! – усклікнуў паляўнічы, падняўшы галаву і заўважыўшы, што капітана і след прастыў.– He трэба асаблівага розуму, каб уцяміць, з-за чаго гэта гарачка; хоць я і не вельмі здагадлівы, але здаецца мне, што гэта самая сапраўдная рэўнасць, якая гойсае па слядах.
Зеб Стумп не памыліўся. Іменна рэўнасць заставіла Касія Калхаўна паспяшацца ў зваротную дарогу. Упершыню яна пачала мучыць яго ў выпаленай прэрыі; з кожным днём яна станавілася ўсё мацнейшай, бо распальвалася не толькі тым, што ён сапраўды бачыў, але і тым, што яму мроілася; і цяпер нарэшце яна прыгняла ў ім усе іншыя пачуцці.
Мустангер падарыў Луізе крапчастага мустанга і прывучыў яго да сядла, а яна прыняла гэты падарунак, нават не спрабуючы ўтаіць сваю радасць. Гэтыя і некаторыя іншыя назіранні падзейнічалі на ўзбуджанае ўяўленне капітана, і ён болей не сумняваўся, што Морыс-мустангер стаў яго галоўным сапернікам.
Сціплае становішча паляўнічага на коней, здавалася, не давала сур’ёзных падстаў не толькі для такой упэўненасці, але нават і для падазрэнняў.
Напэўна, гэта і было б так, калі б Калхаўн не ведаў так добра характар Луізы Пойндэкстэр; з дзіцячых гадоў яна праяўляла поўную незалежнасць, ёй уласціва была смеласць, якая межавала з безразважнасцю, – наўрад ці можна было спадзявацца, што яна палічыцца са звычаямі свайго асяроддзя. Для большасці жанчын яе кола беднасць і нязнатнасць паляўнічага на коней магла б стаць перашкодай калі не для няроўнага шлюбу, то па крайняй меры для неабдуманых учынкаў; але Калхаўн, спрабуючы намаляваць у сваім раўнівым уяўленні паводзіны Луізы, не мог спадзявацца і на гэта.
Усхваляваны падзеямі дня, які так няўдала склаўся для яго, Калхаўн скакаў да месца пікніка. He спускаючы вачэй з дрэва, падобнага на званіцу, ён адшукаў сляды манады і цяпер ужо не мог заблудзіцца. Яму заставалася толькі вярнуцца па ўласных слядах.
Ён ехаў хуткай рыссю – значна хутчэй, чым хацеў бы яго стомлены конь. Конніка падганялі змрочныя думкі. Ужо больш за гадзіну яны цалкам валодалі ім – іх горыч ён яшчэ мадней адчуваў у сваёй адзіноце сярод навакольнай цішыні. Калхаўна не ўзрадавала нават сустрэча з двума коннікамі, якія паказаліся ўдалечыні і ехалі ў тым жа напрамку. Ён адразу пазнаў іх, хаця бачыў толькі спіны, і то здалёк. Гэта былі віноўнікі яго горкіх роздумаў. Таксама як і ён, яны вярталіся па слядах дзікіх кабыл, на якія яны толькі што выехалі, калі ён іх заўважыў. Яны ехалі поруч, бок у бок. Мабыць захопленыя нейкай цікавай размовай, яны не заўважылі адзінокага конніка, які даганяў іх.
У адрозненне ад яго, яны, здавалася, не надта спяшаліся вярнуцца да кампаніі і ехалі павольна; крапчасты мустанг раз-пораз замаруджваў крок.
Іх СКАЧАТЬ