Карлік Нос (зборнік). Вільгельм Гаўф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Карлік Нос (зборнік) - Вільгельм Гаўф страница 2

Название: Карлік Нос (зборнік)

Автор: Вільгельм Гаўф

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Сказки

Серия:

isbn: 978-985-7021-21-5

isbn:

СКАЧАТЬ табе было, чалавечыя галовы не такія лёгкія, не такія лёгкія.

      – Спадарыня, што за дзівосы вы кажаце? – усклікнуў хлапчук. – Я і праўда замарыўся, але ж нёс качаны: вы купілі іх у маёй маці.

      – Памыляешся, – засмяялася жанчына, падняла накрыўку кошыка і выцягнула чалавечую галаву, ухапіўшы яе за чупрыну. Малы ад страху ледзь не страціў прытомнасць. Ён не мог зразумець, як гэта здарылася, і ўвесь час думаў пра сваю маці: калі хто-небудзь даведаецца пра гэтыя чалавечыя галовы, думаў ён сам сабе, то напэўна ж абвінавацяць маці.

      – Трэба ж табе аддзячыць як-небудзь за тое, што ты такі паслухмяны, – прабурчэла старая. – Пачакай хвілінку, я прыгатую табе супчык, які ты запомніш на ўсё жыццё.

      Пасля гэтых слоў яна зноў свіснула. Спачатку з’явілася шмат марскіх свінак у чалавечай вопратцы. На іх былі павязаныя кухарскія фартухі, а за паясамі былі апалонікі і вялікія кухонныя нажы. Потым прыскакала мноства вавёрак; на іх былі шырокія турэцкія шаравары, яны ішлі на задніх лапках, а на галовах мелі зялёныя шапачкі з аксаміту. Гэта, відаць, былі кухцікі,[7] таму што яны з вялікай хуткасцю лазілі ўверх і ўніз па сценах, прыносілі зверху патэльні і міскі, яйкі і масла, прыправы і муку і падавалі гэта ўсё да пліты, за якой там старая ў сваім абутку ўвесь час каталася туды-сюды, і хлопчык зразумеў, што ёй вельмі хацелася прыгатаваць яму што-небудзь смачнае. Цяпер агонь, патрэскваючы, шугануў вышэй, цяпер на патэльні закурылася і закіпела, па пакоі паплыў прыемны пах, старая ж бегала туды-сюды, а вавёрачкі і марскія свінкі – за ёй. І калі яна прабягала міма пліты, яна, даўганосая, зазірала ў гаршчок. Нарэшце ўсё забулькатала і зашыпела, з гаршка ўзнялася пара, пена выбегла на агонь. Тады яна зняла гаршчок, наліла адтуль у срэбны спод і паставіла перад Якабам.

      – Вось, сынок, вось, – гаварыла яна, – толькі з’еш гэты супчык, тады ў цябе будзе ўсё, што табе спадабалася ўва мне. Табе варта яшчэ стаць добрым кухарам, каб ты штосьці значыў, але траўка… не, траўкі табе ніколі не знайсці; чаму ў тваёй маці ў кошыку яе не было?

      Хлопчык не зусім разумеў, што яна казала, і тым большую ўвагу надаваў супу, які яму вельмі падабаўся. Яго маці гатавала яму часам даволі смачныя стравы, але такой смакаты ён яшчэ не каштаваў. Водар пахучых траў і вострых прыпраў падымаўся з супу, які быў адначасова салодкі і кіславаты і вельмі моцны. Калі ён дапіваў апошнія кроплі непараўнальна смачнага супу, марскія свінкі запалілі арабскі фіміям,[8] дым якога расплыўся па пакоях, клубы рабіліся ўсё гусцейшымі і гусцейшымі і асядалі ўніз, пах фіміяму дзейнічаў на малога, дурманячы яму розум, ён крычаў і крычаў, што павінен вярнуцца да маці, а калі знемагаўся, то зноў і зноў упадаў у дрымоту, пакуль нарэшце не заснуў на канапе старой жанчыны.

      Ён убачыў дзіўныя сны. Яму саснілася, быццам старая сцягвае з яго вопратку і ўхутвае ў скурку вавёркі. Цяпер ён мог скакаць і лазіць, як вавёрка: ён бавіў час з астатнімі вавёркамі і марскімі свінкамі – вельмі прыстойным, выхаваным народам, ён разам СКАЧАТЬ



<p>7</p>

Кухцік – хлопчык, які дапамагае кухару на кухні.

<p>8</p>

Фіміям – араматычная смала, якая пры спальванні прыемна пахне.