Авантуры студыёзуса Вырвіча. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 20

СКАЧАТЬ мяне тады ўнутры добра.

      Напачатку пан Агалінскі быў са мной нават ветлівы – дагэтуль мы ж не раз сядзелі за адным сталом, ён любіў паслухаць мае “вучоныя размовы”… А займець уласнага дыпламаванага доктара – гэта ж лепей, чым пародзістага ганчака! Мне адвялі пакойчык, я абсталяваў невялікую лабараторыю, пацягнуліся пацыенты – слугі, дваровыя людзі… У паніча Андруся Агалінскага – руды такі хлопчык, вясёлы, непаседлівы – акрым драпінаў ды сінякоў, надарылася пнеўманія, надумаўся быў стронгу рукамі лавіць у суседняй рачулцы, імклівай і халоднай, як лёд. Вылечыў… Давялося падбіраць зёлкі і пані Галене, яна пакутуе на сардэчную хваробу. І не было таго, што ты падумаў, блазнюк. Я даваў клятву Гіпакрата. Я ніколі не дазволю сабе падысці да ложка хворай з пажадлівымі намерамі. І пані Агалінская проста была паважлівай са мной… Шчыра кажучы, я яшчэ й раздражняўся страшэнна ад яе спачування – нізавошта не хацеў, каб мяне шкадавалі. Няхай лепей баяцца, ненавідзяць, пагарджаюць… Толькі не шкадоба.

      А потым пан Агалінскі загадаў мне скласці гараскоп – збіраўся на сеймік, хацеў даведацца, якіх мітрэнгаў чакаць. А я адмовіўся. Хаця раней распісваў яму па табліцах Эфемерыдаў хоць бы і шлях у прыбіральню. І тады пан сказаў, што час мне з’ясаваць, хто я такі ёсць.

      І выпісаў мне першую цыдулку да Базыля…

      Не, Базыль – не просты кат, мужыкоў караў іншы чалавек. А на гэтага быў ускладзены абавязак сачыць за паводзінамі ў панскім доме – лёкаяў, пакаёвак, фурманаў, кухараў… Калі хто праштрафліваўся – пан пісаў на паперцы лічбу і адпраўляў віноўнага з ёю на стайню, дзе быў асаблівы закуток – там можна было зручненька раскласці чалавека і ўсыпаць яму столькі бізуноў, колькі напісана на паперцы.

      Калі чарга дайшла да мяне, уся прыслуга была шчаслівая – яны ж дагэтуль не маглі зразумець, як да мяне ставіцца: нібыта пан, нібыта строгі… А сам такі ж, як яны.

      І пайшло кола ўпоперак каляіны… Кожную раніцу я падаваў пану Агалінскаму ягоныя лекі для лепшага стрававання – ён пераядаў тлустага. Пан патрабаваў гараскоп, я адмаўляў, атрымліваў цыдулку, ішоў на стайню, і Базыль меў клопат выдаць мне тое, што прапісаў пан. Стараўся напачатку аж надта: а вось табе, выскачка ў пудраным парыку…

      Хутка гэта ператварылася ў нейкі турнір: людзі гадалі, што здарыцца найперш, пану надакучыць мяне перавыхоўваць, ці я зламаюся? Агалінскі раз’юшваўся ўсё болей і болей – ясная рэч, не звык сустракаць супраціву ад ніжэйшых. Некалькі разоў, пад п’яную руку, зрываўся і лупіў мяне ўласнаручна чым патрапіцца. На шчасце, часам ён з’язджаў, і я мог трохі залячыць спіну. Выручала і доктарскае майстэрства – я таму-сяму сур’ёзна дапамог, і мне пачалі спачуваць. Аднойчы пабудзіў Базыль – у ягонай дачкі быў прыступ крупа, дзяўчынка задыхалася, мне ледзь удалося яе выратаваць. Пасля гэтага рука Базыля стала лягчэйшай, ён пачаў кожны раз угаворваць мяне перастаць злаваць пана – ілбом мур не праб’еш, доктар, ну што табе варта намаляваць тыя прадказанні? Небарака шчыра не разумеў, СКАЧАТЬ