Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 7

СКАЧАТЬ павінна была прадставіцца я, а сама маўчу і гляджу на яго, як на дзіўнага звера ў заасадзе.

      – Дэйсі Мэй, да вашых паслуг, – і я пачціва ўсміхнулася, чакаючы якой-небудзь рэакцыі на знаёмае імя. Але рэакцыі не было. Ён ветліва глядзеў на мяне, чакаючы працягу. Як жа так? Ён не памятае маю прабабулю? Ці ён не зразумеў, што я яе праўнучка? Так і ёсць. Выглядае молада, а звычкі дзядоўскія. Памяць – гэта не зморшчыны, яе так проста не паправіш.

      – Чым магу быць карысны? – спытаў ён.

      – Я шмат чула пра вас, – сказала я. Гэта было няпраўдай, але ж усе так кажуць, калі хочуць зрабіць прыемнае суразмоўцу. – Сэр Лемюэль, вы выдатна выглядаеце. Для вашых гадоў вы трымаецеся малайчынай!

      Здзіўленне ў яго вачах узмацнілася.

      – Не думаў, што ўсё так дрэнна, – і ён ізноў правёў рукой па шчоках. – Бяссонныя ночы за працай, зразумела, не вельмі карысныя для колеру твару…

      – Так, так, – нібы кітайскі балванчык, заківала я. – Асабліва, калі гаворка ідзе пра такую тонкую і карпатлівую працу, як ваша!

      Ён слухаў мяне моўчкі. А я марудзіла, не ведаючы, як прыступіць да галоўнага. Калі ён забыўся пра маю прабабулю, бестактоўна нагадваць, бо гэта намякне на яго дзіравую памяць. Дый ліст, выходзіць, я прачытала чужы ліст, хай і незнарок, але паспрабуй прызнайся ў падобным…

      Мабыць, мае думкі адлюстраваліся на твары. Калі я нервуюся, заўсёды чырванею.

      Сэр Лемюэль раптам падышоў да мяне зусім блізка і ўзяў маю руку ў свае далоні.

      – Дэйсі, мілая, што з вамі здарылася?

      Ад дабрыні ды спагады я заўсёды размякаю. Слёзы тут жа набеглі на вочы, і дрыготкім голасам, ледзь стрымліваючы рыданні, я прагаварыла:

      – Сэр Лемюэль, вы адзіны можаце мне дапамагчы…

      Да таго моманту я і не падазравала, як моцна абрыдла мне маё жыццё. Шматлікія людзі гадамі і дзесяцігоддзямі жывуць, прыкідваючыся перад іншымі і перад сабой, што ў іх усё добра, што гэта іх уласны выбар, што не так ужо і дрэнна быць адзінокім і нябачным ці тоўстым і непрыгожым, ці бедным і хворым. У кожнага свой праклён, але не ў кожнага ёсць свой чараўнік, таму цяпер, атрымаўшы шанс на выратаванне, я трэслася як асінавы лісток.

      Сэр Лемюэль ахвотна кіўнуў.

      – Вядома, я дапамагу вам і зраблю ўсё, што ў маіх сілах, толькі скажыце, нарэшце, у якой дапамозе вы маеце патрэбу?

      – Мая прабабуля… яна пісала вам пра мяне…

      – Ваша прабабуля? Пісала? Верагодна, ліст згубіўся па дарозе, я яго не атрымліваў, – развёў рукамі ён. Небарака, зусім памяць адбіла.

      – Не-не, – ласкава сказала я, імкнучыся не закрануць яго пачуцці, – ліст быў атрыманы вамі… але не цяпер… а шмат гадоў таму… Прыкладна трыццаць… ці дваццаць пяць… і вы напісалі прабабулі адказ…

      – Трыццаць? Ці дваццаць пяць? – ён наморшчыў лоб.

      – Мая прабабуля памерла дваццаць пяць гадоў таму, – кіўнула я.

      – Спачуваю СКАЧАТЬ