.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 3

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ гэта пот з арганізму выйшаў.

      – Усё абшукаў – нідзе няма, – гукнулі знянацку з прымыльніка.

      – Аббяжы вакол лазні, можа, дзе, голыя, у кустах сядзяць, – загадаў міліцыянт, піхнуўшы ў кішэнь нататнік, – і ў «хуткую» патэлефануй. Хай прыедуць, паглядзяць таго… кантужанага.

      Макар вылез са спрату і на цырлах, сабраўшы ў прыгаршчы машонку, заляцеў у прымыльнік. Недаростак, дзякаваць богу, ачуняў: сядзеў на лаве, а перад ім, прыпаўшы на калена, завіхаўся лазеншчык з медычнай пляшачкай у руках. У паветры да свербу ў носе пахла нашатырам.

      Шафка была расчынена, і вопратка валялася на падлозе. Няйначай, кучаравы небарака раскідаў, як збіраўся ў пастарунак.

      Макар з цяжкасцю нацягнуў штаны, нахіліўся, каб падняць кашулю, ды так і замёр нерухомы. За тры метры ад яго стаяў пляшак і дрогкімі рукамі спрабаваў надзець трусы. На плешака было страшна глядзець: ён быў мокры ад макаўкі да пятак, дарэшты ссінелы, і яго ўсяго калаціла. І дрыжыкі былі нейкія дзіўныя: лыткі, чэрава, лысая галава і ліловы азадак тузаліся, дрыжэлі, пульсавалі ў нейкім дзікім разнабоі, а з расквашанага носа і пабітай макаўкі ценькімі струменьчыкамі збягала юха. Пляшак, відаць, хаваўся ў кантраснай ванне. Вада там ледзяная, таму і скарчанеў, як цуцык.

      Макар падышоў да акалелага небаракі, дапамог насунуць кашулю. Кроў з пабітай макаўкі пайшла як мае быць, таму давялося адарваць кавалак газеты, што ляжала, прыціснутая мокрымі нагамі, на падлозе, прыляпіць да раны.

      … Міліцэйскай машыны каля лазні ўжо не было. Зірнуўшы на «хуткую дапамогу», што калывалася на выбоінах, Макар паляпаў па сцёгнах, шукаючы цыгарэты, і толькі тады заўважыў, што надзеў чужыя порткі. Ён дастаў пачак, працягнуў скалеламу гаротніку. Той памкнуўся вылушчыць цыгарэту, але пальцы зусім не гнуліся, і Макар сам уставіў цыгарэціну ў пасінелыя вусны, пстрыкнуў перад разбітым носам запальнічкай. Змагаючыся з дрыжыкамі, гаротнік зацягнуўся цыгарэтным дымам, і на змарнелым твары ягоным нарадзілася журботная ўсмешка.

      Тузік і Кузік

      Прадказанне, як вядома, справа рызыкоўная. Вось і матухна Пелагея штогоду кажа: «На габрэйскую Пасху халадэча, а на нашу – Божая цяплынь». А што маем? Чысты чацвер падаспеў, а ў паветры белыя мухі кружляюць, і Тузік з Кузікам – два ўвішныя, невядомай пароды, дварнякі, – не могуць угрэцца і сядзяць у сваёй будцы.

      Дварнякі вартуюць будматэрыялы – дзесяць кубоў адфугаваных дошак, гару сілікатнай цэглы ды тузін мяхоў з вапнаю. Учора, поруч з будкай, ляжалі таксама лісты дэкаратыўнай фанеры, але з ночы цесляры, што тут завіхаюцца, занеслі іх у царкву і цяпер безупынна лупяць малаткамі, збіваючы «царскія брамы».

      Тузік і Кузік яшчэ зусім маладыя псіны. На мінулыя Пакровы іх, гарэзлівых шчанюкоў, падкінулі ў двор айца Антонія, і матухна Пелагея – жанчына дарэшты чуллівая, – прытуліла гарэзаў у хлеўчыку, кінуўшы ў кут старую ватоўку і наліўшы ў бляшанку цёплага казінага малака. Завітаўшы наступнага ранку ў хлеўчык і пабачыўшы, як руды, з белымі«гамашамі» на пярэдніх лапах СКАЧАТЬ