Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 4

СКАЧАТЬ Чаму б і не разварушыць яго, як вос у гняздзе, не скалануць як трэба. Кубло ў трох кіламетрах ад шашы Мінск—Магілёў, у дзесяці кіламетрах ад Бярэзані, не паспеюць партызаны стрэліць – ужо ляціць гарнізону падмога.

      Майстэрні няхай сабе, доты таксама: накапалі зямлі – і сядзіце, як мышы ў норах… Дык не, не сядзіцца… І тое: гарнізон на сотню чалавек плюс батальён уласаўцаў. Хто вы, што вы, чаго вы тут?.. А самае паганае – кубло дзяржала партызанаў у Церабольскіх лясах. Не давала выхаду: ні табе шашы, ні прасторы, ні манеўра.

      Спачатку разбілі бліжэйшы – мацевіцкі гарнізон. І немцы, і паліцэйскія прывыклі, што партызаны наступаюць з лесу, і ўся абарона разгортвалася ў бок лесу. А тут партызаны пайшлі з поля – кіламетры два адкрытай прасторы. Рызыка, і не малая. Засякуць раней – пішы прапала. Але ж і ноч, цемень… Падышлі на кіламетр – ціха. Далей папаўзлі па-пластунску, насамі па зямлі. Нешта выдала, калі былі ўжо амаль у пяцідзесяці метрах. Тут не тое, што стук металу, дыханне суседа чуеш… Стук сэрца чуеш, так яно малоціць у рэбры… Пяцьдзясят метраў – гэта ўжо нішто… Столькі людзей… «Ура-а-а!..», страляніна, узрывы гранат… Хто з гарнізона ўцалеў, уцякалі ў лес – туды, адкуль чакалі партызанаў.

      То былі Мацевічы… А сёння настала чарга Капланцаў…

      З лагера зняліся на досвітку: дарога няблізкая, і прайсці яе трэба цёмначы. Пасля затаіцца ў лесе, пераждаць спёку, падрыхтавацца да рашучага рыўка. Рывок – шэсць кіламетраў. Падыйсці трэба звечара, каб наляцець на гарнізон у поўнач. Поўнач – лепшая пара для атакі: адны толькі заснулі, другім хочацца спаць.

      Ішлі дзвюма калонамі. Атрад Супруна ішоў праз Ліпніцу на Барок, каб адсячы Капланцы ад Бярэзані і, калі што, – перастрэць бярэзанскіх паліцэйскіх. Атрад Зайца – на Любушаны. Сталі ў лесе, у трох кіламетрах ад сяла.

      Лес – гладкаствольны сасоннік з рэдкай прымешкай бярозы, дзе-нідзе яліна. Яны любяць дружыць – сасна, елка, бяроза. Дзе не хапае ігліцы, там ліст дабавіць сваё – прыхавае, прыхарошыць.

      З дарогі не адразу і ўгледзіш, што ў бары разлёгся цэлы батальён – людзі, коні, дзве саракапяткі, двухколкі са снарадамі, два мінамёты. Усё гэта схавана за стваламі дрэў, за купінамі-пагоркамі, за свечкамі ядлоўцу, кустамі крушыны. Нічога незвычайнага не ўгледзеў і дзядзька, што ехаў на падводзе, спусціўшы ногі з перадка пад хвост каню. Таргануўся ўсім целам, збіраючыся ўстаць, нацягнуў лейцы, калі раптам з-за прыдарожных соснаў выйшлі двое з вінтоўкамі.

      – Тр-р-р! – прагаварыў каню глухім голасам, хоць гэта «тр-р-р!» было лішняе. Конь сам стаў. Дзядзька быў з Любушан, ехаў па жэрдзе. Калі зразумеў, што сустрэўся з партызанамі, павесялеў.

      – Падаждуць твае жэрдкі, дзядзька, пакуль мы тут растасуемся, – сказалі хлопцы, беручы каня за аброць.

      – Жэрдкі падаждуць, а як жонка? Яна можа ў паніку кінуцца. Паехаў мужык па жэрдзе і прапаў.

      – Да вечара яшчэ далёка, – дыпламатычна сказалі хлопцы, адводзячы каня ўбок, далей ад дарогі.

      І толькі цяпер, ад’ехаўшы метраў сто па імху і карэнні, дзядзька ўбачыў, што і пад адным, і пад другім, і СКАЧАТЬ