Название: У віры быцця
Автор: Ніл Гілевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
isbn: 978-985-7119-37-0
isbn:
Гэта ж трэба ўмець – выгнаць з Беларусі самага выдатнага эстраднага спевака апошняга часу Яраслава Еўдакімава! Выдатнага па прыгажосці голасу, па непаўторнасці тэмбру, па ўзроўні майстэрства… І хто ж гэта зрабіў? Хто пастараўся? Хто быў зацікаўлены, каб пазбавіць Беларусь, беларускіх аматараў песні такога яркага, рэдкай таленавітасці, рэдкай абаяльнасці спевака? Хто?
Маўчанне. Поўнае маўчанне. Як бы нічога не здарылася. Ну не стала – і што? У нас такіх – хоць гаць гаці. Вось, калі ласка: Адам Скрыгітайла, Мікола Сіпайла, Антось Заікайла, Алесь Хрыпач…
Дзесяць гадоў таму прымусілі паехаць за акіян Валянціну Пархоменка – рэдкага прыроднага дару спявачку, выканаўцу беларускіх народных песень. Ну і кім жа замянілі? Ах, замянілі? Ну так! На яе месца прыйшлі: Дуся Піскляўка, Люся Гугняўка, Муся Гундоска…
З чыёй жа «ласкі», з чыёй волі, з чыйго загаду пакідаюць Беларусь лепшыя з лепшых? Каму на карысць-выгаду?
Маўчанне. Поўнае маўчанне.
Павіншуймася, браткі!
«Галоўная пастаўшчыца прастытутак для Еўропы – Беларусь. На першым месцы!»
Ну вось, выйшлі нарэшце на першае месца і мы. Ёсць галіна, у якой беларусы апярэдзілі ўсіх астатніх.
І самыя танныя прастытуткі ў свеце – ад нас, нашы. І самыя паслухмяныя, пакорныя, «безропотные».
Іншыя – хоць куды горшыя целам – дык вунь колькі грошай патрабуюць за сеанс, а беларускія прыгажуні… Ды ім жа цаны няма! Ды яны ж і тут як цноткі, як петнастоўкі, – такія сарамлівыя, як першы раз, а аддаюцца за паўцаны і нават за трэць цаны.
Ну і якое ж гора іх прымусіла? І хто ж гэта іх так выхаваў? Чаму ж гэта ніхто ў свой час ім не растлумачыў, як трэба трымацца жанчыне такой прыгажосці! І наогул – як трэба трымацца жанчыне!..
Дык павіншуймася, браткі! На першае месца выйшлі!..
Свята Перамогі
Па тэлевізары паказалі шэсце герояў Перамогі. Некалькі чалавек старых і зусім састарэлых удзельнікаў ВАВ. А ўсе астатнія – ветэраны Савецкай Арміі: дзябёлыя, здаровыя, бравыя генералы і палкоўнікі, якім ледзь пераваліла за шэсцьдзясят, або толькі падбіраецца пад шэсцьдзясят. Гэта значыць, нарадзіліся або ў 1941-м, або ў 1945–1946-м, пасля Перамогі. Пра Вялікую Айчынную ведаюць па кнігах і кінафільмах. Ды па песнях той пары.
Дарэчы – аб песнях. За ўсю перадачу пра свята прагучалі толькі дзве песні – і абедзве не беларускія. Ну хоць бы адна з дзвюх беларуская! Браткі беларусы, ці чуеце? Ну хоць адна песня, хоць паўпесні, хоць чвэрць песні – можа быць беларускай? У Беларусі. У вашай Беларусі. Дзе вы нарадзіліся і пражылі жыццё. Дзе змагаліся супраць чужынцаў-ворагаў… Як жа гэта здарылася, браточкі і сястрыцы?
У эпоху сурагатаў
Ідзе звыродны працэс прафанізацыі і люмпенізацыі нацыянальнай літаратуры, музыкі, мастацтва. Сапраўдны клопат аб духоўнай СКАЧАТЬ