Русалкі клічуць. Зараслава Камінская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Русалкі клічуць - Зараслава Камінская страница 7

СКАЧАТЬ васямнаццатай Ліза стаяла каля ўвахода. Яе перасмыкнула, калі ўявіла, што давядзецца вярнуцца сюды, але хто ведае – гэта маленькі горад, у якім не так і шмат працы, каб перабіраць.

      З дзвярэй, уся чырвоная, выскачыла Наста і сунула ёй кнігу:

      – Гэта кніга, трымай. Зараз прыйдзе хлопец, ён ведае, што гэта ты. Мы цябе яму апісалі. Аддасі кнігу, ну і там калі захочаш, паводзіш яго тут, ён не мясцовы, пакажаш, дзе Скарына.

      – Наста, ты лепей бяжы, бо… Наста хутка праслізнула за дзверы і зачыніла іх за сабою.

      Ліза тузанула ручку – не зрушыліся. Тузанула мацней – на дапамогу Насці падбегла Марыя Сяргееўна. Ліза паспрабавала яшчэ і яшчэ – але дваіх ёй не перамагчы.

      «І чаго я тузаю? Пакладу кнігу на лаву, няхай самі аддаюць».

      – Вы Ліза?

      Адпусціла ручку. І з таго боку адразу адпусцілі, адскочылі.

      – Вам дапамагчы?

      Там прыселі, схаваліся. Ліза павярнулася:

      – Не, дзякуй, мне больш туды не трэба. Гэта вам япавінна перадаць кнігу?

      – Так, гэта мне.

      Ліза аддала тоўстую энцыклапедыю і развіталася. За шклом незадаволена цокнулі.

      – Вы зараз да прыпынка? То я з вамі вярнуся ў горад. Ліза кіўнула. За шклом таксама кіўнулі і разышліся.

      Яна хацела патлумачыць, чаму тузала ручку. Але нічога не прыдумала, і яны пайшлі моўчкі.

      Гэта як зацягне

      Прачынацца было складана: цела цяжкое, як чыгун, і гуло, як чыгун, напрацаванае. Мо лепей не хадзіць на возера, а гэтую гадзіну паспаць?

      І толькі так падумала, як падхапілася. Гэтага яна баялася больш за ўсё: што аднойчы не зможа падняцца. Як не паднялася маці. Пра яе казалі «надарвалася». І шкадавалі, што мужа во вайна забіла, а яна вайну адужала, ды вось, «надарвалася». Не яе надарвалі, а надарвалася сама. Працавала, працавала, працавала, і ў калгасе, і пасля калгаса, і вось аднойчы яе з працы прынеслі. Хацела Марыля бегчы па Альжбэту, каб дапамагла, але маці забараніла: грэх. Так і памерла, без граху.

      Вёска спала. Хаты халодныя, мёртвыя, быццам душы з іх адляцелі. То душы гаспадароў перанесліся ў свет сноў, вернуцца толькі пад раніцу. Кінулі свае хаты, і хто там валадарыць без іх?

      Цемра, няма нікога. Няма-няма. Тое, што Марыля любіла гісторыі пра русалак, не значыла, што яна ў іх верыла. Так, казка.

      Яна таксама любіла гісторыі пра горад, але ці ёсць ён? Там нібыта каменныя дамы, нібыта крамы з сукенкамі, нібыта крамы з ежай. Але ўсё тое «нібыта», нябачанае, толькі чутае. Вёска – вось яна, чорная, тут. А пра горад – казка. Вёска спіць. А не, Альжбэта не спіць: гарыць за шклом агеньчык. Кажуць, што варожыць. Во, адчыніла акно і нешта выплеснула.

      Марыля запаволіла крок, пачакала, каб не трапіцца на вочы. Святло пагасла, штосьці грукнула – і цёмны цень шуснуў з хаты. Марыля прысела і перажагналася: бачыла, як цішком жагнаецца Тоня.

      Пацягнула дымам і палыном.

      Цень наблізіўся да паркана – да таго месца, дзе хавалася Марыля. Прыслухаўся. Марыля заціснула рот рукою, каб не выдаць сябе.

      Цень СКАЧАТЬ