Cіні карабель у блакітным моры плыве. Сяргей Дубавец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Cіні карабель у блакітным моры плыве - Сяргей Дубавец страница 8

СКАЧАТЬ стамляе, як і ўсякае чаканьне, і ператвараецца ў манатоннае нішто. Гэтае нішто паступова апанавала Зою, дадаліся бяссонныя ночы і нясьпешная разьмераная хада. Зоя нібы заснула, ідучы. У галаве круціліся ўсялякія відзежы, што прапаноўвалі свае працягі гэтай гісторыі.

      Быццам голас цыркавога канфэрансье крычаў у залю: Што? Што далей будзе з нашымі героямі? Пра гэта напісана мноства кніг! Безумоўна, нас чакаюць новыя, яшчэ больш захапляльныя прыгоды! Нашым героям не аднойчы давядзецца абхітрыць злога доктара Блюма, пераадолець шматлікія самыя неверагодныя перашкоды, пабываць на кані і пад канём, перш чым адмысловая камісія вярхоўных камісараў прызнае іх траіх годнымі найвышэйшай катэгорыі дасканаласьці, і яны нарэшце стануць мутантамі! Кайлюс атрымае замест ног самаходнае шасі, Зелба – новую драўляную галаву і будзе падобны да насарога, а Зоі дастанецца русалчын хвост! Аркестра – „туш“!

      Усё навакольле ашчэрылася залівістым сьмехам мноства чалавечых ратоў. Зьвінелі трубы і літаўры, а канфэрансье працягваў свой узьнёслы маналёг. Фокус-покус! Цяпер кожны зь іх паселіцца ў кімсьці з нас і будзе найвялікшаю засьцярогаю ад свавольства. Доктар Кайлюс сочыць за мной, – шапну я табе на вуха. А за мной, – адкажаш ты, – доктар Зелба! Гэта што, – скажа трэці з нас, – за мной пільнуе сама доктар Зоя!

      Некалі так будзе абавязкова! І нам таксама, каб пазбавіцца ад сваіх дактароў, трэба будзе разьвітацца з думкамі пра несьмяротнасьць, – гэта ўжо не канфэрансье, бо словы прамоўленыя голасам Зоі ў ейнай жа галаве. Яна машынальна перастаўляе ногі і пры тым дрэмле, і адна відзежа ў ейным сьне зьмяняецца на іншую.

      Яны ідуць між маленькіх хвоек, і цяпер ужо ня Зоі, а жаўнерам краявід падаецца знаёмым. І нічога дзіўнага, бо яны выходзяць да свайго пастарунку на стрэльбішчы.

      Каля будынку зь белага сылікату стаіць вялізная вайсковая машына.

      У пастарунку гарыць сьвятло, і падарожнікі зазіраюць у шыбу. Пасярод пакою яны бачаць маленькага чалавека ў белым халаце з чорнаю мядзьведжаю галавою. Ён стукае палкай у падлогу і, гледзячы проста на іх, крычыць: Экш! Экш!

      – Цяпер дакладна ня стаць нам мутантамі, – расчаравана кажа Кайлюс.

      – А мы так спадзяваліся, што не цяпер, дык гадкоў праз сто… – азываецца Зелба.

      І толькі Зоя маўчыць. Жаночая інтуіцыя падказвае ёй, што гэта ня так, што папраўдзе ўсё наадварот, што яны на верным шляху. Бо, праўду кажучы, хто ж ня хоча жыць вечна?

      Толькі ня ўсім дадзена. Азірнуўшыся, Кайлюс і Зелба нікога побач з сабой ня бачаць. І яны ў адзін голас крычаць:

      – Зоя!

* * *

      Крык абудзіў яе акурат у той момант, калі яна гатовая была ўпасьці на сьнег. Небясьпечна спаць ідучы.

      Сьцяжына, што вывела іх да ўздыбленага поля, павярнула ўлева і стала спускацца ў нізіну, парослую хмызьняком. Неўзабаве перад імі паўстала вялікая пустка, на ўскрайку якой стаяў будынак зь сылікатнае цэглы.

      – Кола замкнулася, – сказала Зоя.

      – Але гэта ня наш пастарунак, – насьцярожыліся жаўнеры.

      Не змаўляючыся, усе трое рушылі да будынку, у вакенцы СКАЧАТЬ