Cіні карабель у блакітным моры плыве. Сяргей Дубавец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Cіні карабель у блакітным моры плыве - Сяргей Дубавец страница 2

СКАЧАТЬ з пастарунку, вобмельгам кінуўся да ракі.

      Пад ніцаю вярбою ён на каленях рукамі рассоўваў рэдзенькі сьнег і леташняе лісьце зь ледзяное паверхні, пад якой зусім як жывая застыла Ляля. Уражаны зноў, і яшчэ больш, чым учора, Зелба гатовы быў глядзець на яе бясконца – на яе цела пад хвалямі лёгкай сукенкі, і хоць Ляля спала, здавалася, што ўсьміхаецца яна менавіта яму.

      Але абавязак, нарэшце, пагнаў Зелбу ў пастарунак.

      Калі пасьля абеду Кайлюс пайшоў нібыта па дровы, а насамрэч пабег да ракі, ледзяная паверхня пад вярбою была высьлізганая да бляску і нагадвала люстэрка. І Кайлюсу таксама падалося, што Прынцэса ў сьне ўсьміхаецца менавіта яму. Але тое, што перад ім тут быў Зелба, прымусіла яго задумацца.

      Не, Кайлюс ня ведаў пачуцьцяў зайздрасьці або ўласнасьці або здрады. Ён, як і Зелба, ня ведаў ніякіх пачуцьцяў, апроч натуральных чалавечых патрэбаў. За ўсю іхную супольную службу выпадак з „русалкай“ быў першы, што разварушыў у іх жаданьні, ніяк не зьвязаныя з рэглямэнтам ды сьціплым жаўнерскім бытам.

* * *

      – Ну, што мы будзем як дзеці хадзіць да яе… – пачаў за вячэрай Кайлюс.

      – Мне таксама здаецца, што ў гэтай гісторыі павінен быць нейкі працяг, – пагадзіўся Зелба. – Але што мы можам зрабіць?

      Што яны могуць зрабіць? Пры патрэбе нешта зрабіць жаўнеры заўсёды думалі пра рыштунак, якога ў іх у прыбудове было шмат. Ня раз яны абмяркоўвалі: а што, калі ў дратах агароджы заблытаецца лось, – якім чынам прыцягнуць яго ў пастарунак. І хоць лось так ані разу і не патрапіўся ім на вочы, але за часы службы іхны плян – што зь ім рабіць – быў да дробязяў абмеркаваны. Згадаўшы пра гэта, Зелба сказаў:

      – Давай яе дастанем!

      – А ты думаеш, доктар Блюм ня сочыць за ёй гэтаксама, як за намі? – перасьцярог Кайлюс.

      – Вядома, сочыць. Але наколькі нам дадзена вырашаць самім, нагэтулькі далёка мы і зойдзем. Там, дзе будзе ўжо нельга, доктар Блюм нас абавязкова спыніць. А пакуль… Пакуль мне вельмі хочацца Лялю.

      – А мне Прынцэсу.

* * *

      Мінус сорак трымалася і назаўтра, калі жаўнеры пастанавілі забраць „русалку“ з ракі. Пра агляд тэрыторыі нават і ня ўспомнілі.

      Раніцай Кайлюс гатаваў пад’едак, а Зелба выцягваў з прыбудовы рыштунак – лябёдку, санкі, трасы з крукамі, ледаруб і бэнзапілу.

      Кожны думаў пра тое, на колькі ім удасца прасунуцца ў пачатай справе, пакуль не аб’явіцца доктар Блюм – тады ўсё імі задуманае страціць сэнс. Але доктар Блюм не аб’яўляўся. Гэта натхняла іх. І досьвіткам, натхнёныя, яны рушылі да ракі.

      Пакуль дайшлі з санкамі, лябёдкай ды іншым рыштункам, над супрацьлеглым берагам пачало ўзыходзіць незвычайнае мякка-ружовае сонца. Моцны мароз паддаваў жаўнерам імпэту.

      „Русалка“ паказалася ім пад высьлізганым іхнымі каленямі і локцямі лёдам. Яна была ўсё такая ж лёгкая і жаданая. На хвіліну яны спыніліся ў здранцьвеньні, дакладна гэтак, як тады, упершыню.

      І тут зараўла ў руках Зелбы бэнзапіла, зацёхкаў Кайлюсаў ледаруб.

      На СКАЧАТЬ