Рыбін горад. Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыбін горад - Наталка Бабіна страница 23

СКАЧАТЬ рашуча абцягнула сваю чырвоную марынарку. – Значыцца, вось што! Вы можаце там што хочаце вытвараць, але заўтра, калі цябе выпішуць – а доктар кажа, што заўтра можна выпісаць, бо ў цябе галоўным чынам быў шок ад болю, а з яго цябе вывелі – я папрашу Хведзьку прывезці табе чатырох пітбультэр’ераў! Маўчы! Ён начэпіць іх на двары, дык хоць буду мець пэўнасць, што ніхто да цябе без тваёй згоды не даскочыць. Заадно патрымаеш іх, пакуль я не вярнуся, – бо мы заўтра ў адпачынак ў Польшчу, у Кастамалоты. – Раптам яе наведала новая думка. – І ведаеш што? Давай мы возьмем з сабой і Уляніных дзяцей!

      Я, толькі выведзеная з шоку, ледзьве не ўпала ў яго назад.

      – Ашалела! Столькі народу з сабой папрэш?!

      – Ну і што? Казік з Лінай ужо не немаўляты, а мае кабылкі дык і зусім дарослыя. Ім там напэўна будзе цікава. Нас запрасіў мясцовы святар, ён арганізаваў у Кастамалотах невялікі скансен: экскурсіі па наваколлі, царква, якую пабудавалі адразу па прыняцці уніі, старыя дамы пад саламянымі стрэхамі… Нашы з лячэбніцы ўжо былі, проста ў захапленні засталіся. Ёсць што паглядзець. Рыбалка на Бугу, зноў жа. А то, як гаворыць мой муж, – горад над Бугам, горад над Бугам… а таго Буга ў вочы не пабачыш… Словам, звані Уляне, хай бяжыць да натарыуса афармляць дазвол на выезд. Хай дзеці лепш пабудуць за мяжой. Уляна як у вір скача, ты ў нешта такое ўляпалася незразумелае – давай пакуль патрымаем дзяцей далей ад роднай краіны.

      Уляна павінна была прывезці ў Дабрацічы з Менска сваіх дзяцей, Ліну ды Казіка, але з улікам апошніх падзеяў іхняе знаходжанне ў Дабрацічах выглядала ўжо папросту небяспечным. Таму прапанова Зарніцкай прываблівала.

      Ліна – хросніца ЗарынадБугам, і тая ставіцца да яе з асаблівай пяшчотай. Ды і наогул яна, хоць і носіць чырвоныя пінжакі і варочае мільёнамі, ставіцца з пяшчотай да ўсяго, што варушыцца – зрэшты, і да таго, што не варушыцца таксама. І дочкі яе, «кабылкі», такія ж, як мама. Замежныя пашпарты ў Уліных дзяцей былі – помніцца, і дазвол на выезд Уляна з Юркам афармлялі яшчэ на пачатку лета – словам, я прызнала, што гэта было б някепска, перагаварыла з сястрой, і Лена памчалася ўсё арганізоўваць, паабяцаўшы праз дзве гадзіны прыехаць яшчэ раз.

      Але пра які вір гаварыла Зарніцкая? Што ў яго скача Уляна? Я не паспела гэтага абдумаць, бо мяне наведаў яшчэ адзін чалавек.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

      Примечания

      1

      Прыдуманая аўтарам асоба.

      2

      Прыдуманая аўтарам асоба.

      3

      Прыдуманая аўтарам асоба.

      4

      Прыдуманая СКАЧАТЬ