Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ. Аляксей Крывалап
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ - Аляксей Крывалап страница 4

СКАЧАТЬ а таксама выказваўся пра метафарычнасць іх параўнання замест аналогіі і падабенства. Сярод істотных адрозненняў Р. Доўкінз бачыў наступныя:

– немагчымасць аб'яднання мемаў у храмасомы з-за адсутнасці іх пэўнага стану (так званых локусаў);

– дакладнасць капіявання мемаў на парадак ніжэйшая, чым у генаў;

– нарэшце, перайначванне мемаў часцяком носяць мэтанакіраваны, а не выпадковы характар.

У «Пашыраным фенатыпе» Р. Доўкінз даводзіць, што «каштоўнасць гэтай аналогіі галоўным чынам не ў тым, што яна можа дапамагчы нам зразумець чалавечую культуру, а ў тым, што яна дазваляе адтачыць нашы ўяўленні пра генетычны натуральны адбор. Гэта адзіная прычына, па якой я так саманадзейна закрануў дадзеную праблему, бо, каб разважаць пра яе, я недастаткова знаёмы з наяўнай культуралагічнай літаратурай»13.

Уплыў «Эгаістычнага гену» быў настолькі моцным, што ідэя здолела аб'яднаць даследчыкаў з розных кірункаў навукі. Прапановы стварыць з тэорыі мемаў асобную навуку пачалі з'яўляцца яшчэ ў 80-х гадах ХХ стагоддзя.

Адметнасць меметыкі ў тым, што яе прыхільнікі звычайна не маюць вышэйшай адукацыі, што і выклікае спрэчкі вакол яе навуковага статусу.

У 1992 годзе Дэніэл Дэнет (Daniel Dennett) у кнізе «Consciousness Explained» паспрабаваў змясціць ідэю мема ў межах мадэлі чалавечай псіхікі, ці, іншымі словамі, у тэорыі розуму14.

У 1996 годзе ўбачылі свет адразу дзве істотныя для развіцця меметыкі працы: Рычарда Бродзі (Richard Brodie) «Virus of the Mind: The New Science of the Meme»15 і Аарона Лінча (Aaron Lynch) «Thought Contagion: How Belief Spreads Through Society»16.

Цікава, што А. Лінч распрацаваў сваю канцэпцыю асобна ад даследаванняў Р. Доўкінза і Р. Бродзі і працаваў па-за межамі акадэмічнага дыскурсу – ён быў менеджарам Microsoft.

З 1997 года пачаў выходзіць электроны часопіс «Journal of Memetics – Evolutionary Models of Information Transmission», які быў цэнтрам мем-супольнасці, што імкліва развівалася. Цяпер магчыма знайсці архіў усіх нумароў гэтага часопіса: http://cfpm.org/jom-emit/all.html.

У 1999 годзе была надрукаваная знакавая кніга «The Meme Machine» С’юзан Блэкмар (Susan Blackmore). У тэксце былі прапрацаваныя канцэпты, прапанаваныя вышэйзгаданымі аўтарамі, і знойдзеныя аналогіі з наяўнымі вынікамі даследаванняў у галіне культурнай антрапалогіі. Таксама С. Блэкмар прапанавала новую канцэпцыю эвалюцыі мовы, якія абапіраецца на меметыку17.

У межах меметыкі існуе падзел супольнасці на дзве вялікія групы. Прыхільнікі першай (інтэрналісты) прытрымліваюцца інтэрпрэтацыі мема паводле класічнага вызначэння Р. Доўкінза – як адзінкі інфармацыі, якая знаходзіцца ў свядомасці індывіда. Сярод вядомых прыхільнікаў дадзенай плыні згаданыя вышэй Р. Бродзі і А. Лінч. Прыхільнікі другой (экстэрналісты) трактуюць мемы як назіраныя артэфакты культуры, носьбіты сацыяльна значнай інфармацыі і патэрнаў у паводзінах. Да іх належаць такія даследчыкі, як Дэрак Гатэрар (Derek Gatherer) і Уільям Бензон (William Benzon).

Галоўным довадам экстэрналістаў СКАЧАТЬ

13

Докинз, Р. Расширенный фенотип: длинная рука гена / Р. Докинз – М.: Corpus, Астрель – 2010. – 512 с.

14

Dannett, D. Consciousness Explained / D. Dannett – Little, Brown – 1992. – C. 227—252.

15

Brodie, R. Virus of the Mind: the Revolutionary New Science of the Meme and How It Can Help You / R. Brodie, 2009. – 249 c.

16

Lynch, A. Thought Contagion 2008.

17

Blackmore, S. The Meme Machine / S. Blackmore, NY: Oxford University Press – 1999. – 264 c.