Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 5

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ беларусаў, а таксама неабрадавая лірыка. У другі том сваіх «Материалов…» Шэйн упершыню ўключыў казачны эпас беларусаў.

У 1880-я гг. пачалася навукова-збіральніцкая дзейнасць аднаго з самых славутых беларускіх фалькларыстаў Е. Р. Раманава[14]. Ён апублікаваў звыш дзесяці тысяч фальклорных твораў, даў грунтоўнае апісанне матэрыяльнай культуры, сямейнага і грамадскага побыту беларускага сялянства. Яго «Белорусский сборник» (вып. 1–9) можа служыць сапраўднай энцыклапедыяй матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларусаў дарэвалюцыйнага часу.

Значны ўклад у вывучэнне матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў унёс М. Я. Нікіфароўскі[15]. Пасля заканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі ён доўгія гады працаваў настаўнікам народных вучылішчаў і гімназій Віцебскай губерні і горада Віцебска, Свіслацкай і Маладзечанскай семінарый. Работу на ніве асветы паспяхова спалучаў са збіральніцкай і навуковай дзейнасцю, з’яўляўся правадзейным членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Маскоўскага ўніверсітэта, Рускага геаграфічнага таварыства. Апублікаваў звыш дваццаці даследаванняў па этнаграфіі, фальклору, гісторыі Віцебшчыны.

Вывучэнню гісторыі, літаратуры, этнаграфіі беларусаў шмат сіл і энергіі аддаў вядомы беларускі этнограф, археолаг, публіцыст, гісторык, грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку Адам Ганоры Карлавіч Кіркор[16]. Рэдагуючы «Памятные книжки Виленской губернии» (1850–1854), газету «Виленский вестник» (1860–1865), з’яўляючыся адным з выдаўцоў газеты «Новое время» (1868–1871) у Санкт-Пецярбургу, ён прыцягнуў да супрацоўніцтва многіх рускіх, беларускіх, польскіх, літоўскіх гісторыкаў, краязнаўцаў, археолагаў, этнографаў, літаратараў. Рэгулярна друкаваў на старонках гэтых выданняў уласныя працы па гісторыі, літаратуры, этнаграфіі Беларусі і Літвы.

Фальклор Беларускага Палесся быў шырока прадстаўлены ў зборніках Д. Булгакоўскага «Пинчуки»[17], М. Доўнар-Запольскага «Песни пинчуков»[18]. Працы М. Доўнар-Запольскага і М. Янчука[19] сведчылі аб паглыбленні ў беларускім фальклоры дэмакратычных і патрыятычных тэндэнцый.

У рабоце па збіранні вуснай народнай творчасці беларускага народа актыўна ўдзельнічалі рускія і ўкраінскія даследчыкі. У 1878 г. выйшаў другі том «Трудов этнографической экспедиции в Западно-Русский край» пад кіраўніцтвам П. П. Чубінскага. Побач з украінскімі казкамі ў ім змешчана каля 30 казак, запісаных у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі.

Збіральнікамі і прапагандыстамі казачнага эпасу беларусаў былі таксама многія польскія фалькларысты. У 11-м-12-м тамах часопіса «Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej» (1887–1888) А. Кіркор надрукаваў больш за 50 беларускіх казак. Ён падкрэсліваў у прадмове да зборніка У. Вярыгі «Podanis białoruskie» (Львоў, 1889) вялікае значэнне матэрыялаў зборніка для вывучэння мовы і быту беларусаў.

Прыкметнай з’явай у славянскай і беларускай фалькларыстыцы стаў фундаментальны збор СКАЧАТЬ

14

Романов Е. Р. Белорусский сборник. Киев; Витебск; Могилев; Вильна, 1886–1912. Вып. 1–9; Ён жа. Материалы по исторической топографии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Ён жа. Могилевская старина. Могилев, 1900–1903. Вып. 1–3; Ён жа. Материалы по этнографии Гродненской губернии. Вильна, 1911–1912. Вып. 1–2; Ён жа. Первоисточники для истории Могилевского края. Одесса, 1916. Вып. 1.

15

Никифоровский Н. Я. Очерки Витебской Белоруссии, ч. 1–8 // Этногр. обозрение. 1892, кн. 12, № 1, кн. 13–14, № 2–3; 1893, кн. 17, № 2; 1894, кн. 20, № 1, кн. 31, № 4; 1897, кн. 34, № 3; 1898, кн. 37, № 2; 1899, кн. 40–41, № 1–2; Ён жа. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. Витебск, 1895; Ён жа. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах. Витебск, 1897; Ён жа. Простонародные загадки. Витебск, 1898; Ён жа. Нечистики: свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильна, 1907.

16

Киркор А. Языческие обычаи на Белой Руси. Вильна, 1839; Ён жа. Пра літаратуры брацкіх славянскіх народаў. Кракаў, 1874; Ён жа. Літоўскае Палессе // Живописная Россия, 1882. Т. 3, ч. 1–2; Ён жа. Беларускае Палессе // Там жа; Ён жа. Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Вестн. императорского Русского географического общества. 1857. Ч. 20; 1858. Ч. 21 (са слоўнікам беларускай гаворкі).

17

Булгаковский Д. Пинчуки: этнографический сборник: песни, загадки, пословицы, обряды, приметы, предрассудки, поверья, суеверия и местный словарь. СПб., 1890.

18

Довнар-Запольский М. Песни пинчуков. Киев, 1895.

19

Янчук М. По Минской губернии: заметки из поездки в 1886 г. М., 1889.