Название: Беларуская лiтаратура
Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
isbn:
Калі б мы захацелі скласці афішу лепшых беларускіх спектакляў, якія многія гады ішлі ў тэатрах Беларусі, дык трэба было б уключыць у яе п’есы “Паўлінка” і “Раскіданае гняздо” Я. Купалы, “Пінская шляхта”, “Ідылія” В. Дуніна-Марцінкевіча, “Партызаны”, “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці” К. Крапівы, а таксама п’есы “Выбачайце, калі ласка”, “Лявоніха на арбіце”, “Трыбунал”, “Пагарэльцы”, “Зацюканы апостал” А. Макаёнка, “Радавыя” і “Парог” А. Дударава, “Напісанае застаецца” А. Петрашкевіча, “Страсці па Аўдзею” У. Бутрамеева, “Маці ўрагану”, “Званы Віцебска” У. Караткевіча і інш.
Значэнне творчасці Андрэя Макаёнка ў беларускай драматургіі цяжка пераацаніць. Ён у свой час па сутнасці вывеў нашу драматургію на ўсесаюзную сцэну, падключыў яе да здабыткаў усёй шматнацыянальнай савецкай літаратуры.
“Спытай сябе сам” – вось асноўны лейтматыў твораў А. Макаёнка. Творы мастака набліжалі духоўнае адраджэнне ў нашым грамадстве, рыхтавалі “новае мысленне”, перабудову ўсяго ўкладу грамадска-палітычнага жыцця, якую кожны пачынаў з сябе. П’есы А. Макаёнка набліжалі працэсы перабудовы найперш актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі, крытыкай таго часу, у якім асоба перажывае моцныя ўплывы соцыуму, ідэалагічных і палітычных догмаў. Чалавек супраціўляецца гэтаму знешняму ціску як можа, з усіх сіл, але сілы няроўныя і ён вымушаны “замкнуцца”, “загерметызавацца”, каб ніхто і ніколі не ўведаў яго сапраўдны стан душы. “Не па закону”, – крычыць селянін Гарошка ў адной з першых п’ес драматурга “Выбачайце, калі ласка”. “Спыніце шарык (маецца на ўвазе зямны шар. – У. Н.) – я сыйду!” – усклікае герой у п’есе “Святая прастата” (“Кашмар”). Герой – усё тая ж “святая прастата”, вуснамі яго драматург выносіць прысуд знешняму ціску на асобу, выказвае ісціну ўзаемаадносін чалавека і дзяржавы.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.