Название: Па той бок
Автор: Дмитрий Максимович Акулич
Издательство: ЛитРес: Самиздат
Жанр: Героическая фантастика
isbn:
isbn:
– Руіны заканчваюцца! – сказаў і павярнуўся да мяне робат. – Паслухайце, за гэтымі ацалелымі будынкамі нас чакае пустыня.
Ф-11 паказваў пальцам на будынкі, што знаходзіліся ад нас на адлегласці, дзесьці за сто метраў. Робат бачыў маю стомленасць. Я цяжка дыхаў, твар пакрываўся буйнымі празрыстымі кроплямі поту. Таму, калі ж мы дайшлі да апошняга шматпавярховага будынка, я прысеў у ценявой часткі і абапёрся спіной аб халодную шэрую сцяну. Я дастаў новую прастакутную тканіну з аптэчкі для таго, каб прыкрыць нос і рот ад пясчынак пустыні, што лёталі па ветры. Бо цяпер, нас чакала ўсё тая ж цяжкая беласнежная пустыня.
Пасля невялічкага прывалу я ляніва ўстаў. Зрабіўшы спробу адысці ад будынка, я заўважыў, што пад маімі нагамі з пяску праглядаюцца нейкія косткі. Тады я нагой злёгку капнуў перад сабой пясок, спачатку носам абутку, а затым пяткай. Робат маўчаў і назіраў за тым, што я раблю. На пяску, сеяным дробнымі каменьчыкамі, ляжалі тры вялікія косткі і парачка крыху меншых. Я імгненна паглядзеў на робата і вярнуў свой погляд назад.
– Што тут такое?! – вымавіў я.
Зрабіўшы пару крокаў назад, неакуратна стаў, трохі сагнуўшы ногі ў каленях, ледзь было не паваліўся на пясок. Пад маёй ступнёй ляжаў белы чалавечы чэрап.
– Што тут адбылося? Яны паўсюль! – казаў я, азіраючыся па баках.
Ад апошніх будынкаў і ў бок пустыні ляжала вельмі шмат чалавечых костак. Рэбры, доўгія і кароткія, хрыбетнікі і розных памераў чэрапа. Дарослыя і дзеці…
Але чаму яны тут ляжаць, чаму іх тут так шмат? Я думаў толькі аб дрэнным. Можа іх забіў СКР? Я ніяк не мог забыцца пра ўбачаныя надпісы.
Яшчэ трохі агледзеўшыся, я так і не ўбачыў яснасці. Ф-11 не адчуваў тых жа пачуццяў, што і я, і таму працягнуў мне руку і сказаў:
– Нам пара ісці.
– Ты нічога не хочаш мне расказаць пра гэта? Паглядзі, колькі тут загінула людзей! – сказаў я.
– Я нічога не ведаю аб гэтым месцы. Нам пара. Калі ласка, хадзем, – адказаў робат.
Калі Ф-11 казаў гэтыя словы, я ў апошні раз зірнуў на парэшткі. Я заўважыў, як вецер размывае пясок на маленькім чэрапе, які ляжыць з іншымі косткамі. У гэтым чэрапе была адтуліна ў вобласці ілба. Вось яна, адна здагадка таго, што адбывалася – людзей застрэлілі.
Сумна станавілася на душы. Таямніча і страшна. Цяжка змірыцца з гэтым, мяне мучылі розныя пытанні.
Я не стаў больш гаварыць з робатам. Мы ішлі далей. Ісці з Ф-11 было непрыемна: ён нічога не распавядаў, ішоў імкліва па нашым шляху і толькі зрэдку мог сказаць пару слоў.
Белы, нібы люстэркавы, гарызонт разаслаўся вакол нас. Здавалася, што гэтай пустыні няма канца. Другі дзень яна праплывае ў мяне перад вачыма. Куды ні паглядзі – усюды яна.
Пакуль я цяжка ішоў па гэтай хвалістай паверхні, я напружваў галаву, хацеў нешта ўспомніць пра свой дом, пра сябе. Пуста ў маёй галаве. Як мяне завуць? СКАЧАТЬ