Название: Каб жыць…
Автор: Дмитрий Максимович Акулич
Издательство: ЛитРес: Самиздат
Жанр: Книги о войне
isbn:
isbn:
Страляніна скончылася. Праз гадзіну, Васіль выбраўся з зямлянкі на разведку. Нямецкіх салдат паблізу няма, няма не якіх мільгаючых чалавечых сілуэтаў.
Яшчэ да вечару, зноў над імі пралятаў самалёт. Сёння за дзень было два налёты.
Новы дзень уносіў яшчэ больш праблем. Нямецкія баявыя машыны, віселі і віселі ў небе. Масава, адну за другой, бамбілі зямлянкі. Стала яшчэ менш бяспечна заставацца ў волкім прытулаку. Сям'я, з шасці чалавек, сядзела і са страхам прыслухоўвалася да гулу паражальных выбухаў. Задрыжала зямля ад удараў, стаяў жудасны грукат. Некалькі снарадаў лягло прам перад імі.
Нарэшце, абстрэл спыніўся.
– Усе жывыя і здаровыя? – азіраючыся па баках, спытаў Васіль.
Паліна разгледзела дзяцей.
– Так, усе дзеці цэлыя. – уздыхнула з палягчэннем.
– Значыць так… – стаў тлумачыць новую задачу Васіль.
Каб схавацца ад нямецкіх салдат і самалётаў, ім давялося сыходзіць яшчэ далей, бліжэй да балотаў. Бегчы на хутар не мела сэнсу, немцы і туды дабяруцца.
Ісці, пераадольваючы гушчу, было цяжка. З усіх бакоў вёскі лагчыны і балотцы. Тут таксама гушча зараснікаў, лазы, вольхі. Якая, нібы ніткамі, спляталася і наглуха хавала невялікія гукі. Зялёная ціна ляжала на халоднай вадзе, гнутыя галіны мачыліся ў вадзе. Нярэдка можна ўбачыць праляталых птушак. За густымі галінамі хавалася невялікая травяністая глеба, якая грэлася сонцам.
Сям'і прыходзіцца жыць тут, у будане з адсечаных палак і галінак. На нізкіх суках віселі вялікія пакрывалы, у якія было загорнута адзенне, ежа і пару місак з лыжкамі. Адрытае непадалёк паглыбленне для вогнішча. Побач з якім, знаходзілася нарыхтаваная кучка галля.
***
Паступова, полымя на людскіх хатах стала згасаць, але вуголлі яшчэ доўга не згасалі.
Неадкладна ў вёсцы з'явілася ўнутраная паліцыя, добраахвотнікі з вёскі. З стрэльбай на плячы, у чорнай форме і белай павязкай на руцэ. Уступалі ў іх шэраг тых, хто хацеў захаваць сабе жыццё і жыццё сваім блізкім. І тыя, хто верыў у новую ўладу. Паліцыя вызваляла свае сем'і ад загадаў новай улады і вывозіла іх з Пратасоў у іншыя бліжэйшыя пасёлкі, дзе было больш спакойна. Таксама сачыла за парадкам на вуліцах, забяспечвала харчаваннем нямецкія кухні ў дзень важных падзей.
Дзед Ян сядзеў, як статуя, усё на той жа сваёй лаўцы, каля хаты. Да яго падышлі два паліцэйскіх салдата.
– Так-так-так!.. Ну што, дзед? Пара табе сыходзіць з сваёй хаты. Будзеш жыць з усімі, у адной. – сказаў незадаволена, моршчачыся салдат.
– Што ты брэшаш, дурань?! Прэч пайшоў, не чапай мяне! – адказаў стары.
– Што-о?! – уклініўся ў размову іншы паліцэйскі. – Уставай дзед Ян, па-добраму просім.
– Чуеце, хлопцы, не чапайце мяне! Гэта мая хата!!! Што гэта вы выдумалі!?
– Так… Ну, а цяпер уставай!
Адважыліся, узяцца СКАЧАТЬ