Название: Час Вогненнага Птушкалова
Автор: Кацярына Захарэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7207-47-3
isbn:
– Скажыце, калі ласка… – Бася была ветлівай дзяўчынкай і ведала, як звярнуцца да незнаёмых дарослых, хоць ніколі не бачыла іх так блізка.
– Адметны вырадак! – завіскатаў вялікі круглы мужчына з прыплюснутым носам-лычом і бела-шэрай праплешынай. На крык сабраліся мінакі. Калі мама знайшла дачку, вакол яе стаяла цэлая зграя драпежных віскуноў, абыякавых лайдакоў і цікаўных разепаў – галёкалі, махалі рукамі, толькі што палкамі ў дзяўчо не тыкалі. Ледзь вывела.
– Як ты зразумела, дзе я? – запыталася Бася.
– Прайшла ля хаты з каляровымі шкельцамі, пабачыла каменьчыкі з крапінкамі, а недалёка – трох прыгожых котак. А потым пачула крыкі, – на апошніх словах мама стала сур’ёзнай.
Нейкі час яна стрымлівала Басю ў межах плота, але гады надавалі дзяўчыне настойлівасці і разважлівасці, якія дапамагалі выпрасіць (а то і адваяваць) дазвол выйсці на вуліцу. Зрэшты, пасля пары асцярожных самотных шпацыраў не далей за першы паварот, пасля пары тыканняў брудных пальцаў неабыякавых гараджан імпэт згас.
Пад акном у рытме чыіхсьці крокаў зашаргацела трава. Зарыпелі веснічкі, бразнула клямка на дзвярах (казала ж маме зачыніцца знутры!). Бася стрымала жаданне залезці пад ложак – заціснулася ў кут паміж шафай і сцяной.
– Суседачка! – пачуўся ў калідоры рыпучы голас старой Вікці.
«Цьху, варона! – падумала Бася, – ужо нешта вышуквае».
Вікцю не любілі. Ніхто не ведаў, калі і адкуль яна з’явілася тут. Кепскага, здаецца, не рабіла, але і добрага ад яе не чакалі.
– Дабрыдзень, – спакойна сказала маці. – Што здарылася?
– Нічога сабе дабрыдзень! Колькі людзей пахапалі!
А Баська твая дзе?
– Збегла.
– Яно канешне, хай перасядзіць, а то ўсіх хутка перахапаюць.
– А вам што трэба?
– Ды я ўжо і забылася. Загаварыла ты мяне. Пайду. Бразнула клямка, рыпнулі веснічкі, зашаргацела трава.
Счакаўшы, Бася асцярожна вызірнула з-за фіранкі і вочы ў вочы сутыкнулася з Вікцяй. Пад прымружанымі павекамі суседкі бліснула па хітрынцы.
Дзяўчына адскочыла і захінула фіранку. Ды позна.
Увесь дзень Бася правяла ў чаканні. Старая Вікця скарыстаецца яе таямніцай. Вось толькі як?
Ці не ўпершыню дзяўчына зазірнула ёй наўпрост у твар. Раней, пабачыўшы праз акно згорбленую паставу, імкліва адыходзіла, адварочвалася ці хаця б апускала долу вочы – баялася, што вывернецца назнальніцу, як толькі сутыкнецца позіркам. Ды і што там разглядаць? Хустка, насунутая СКАЧАТЬ