Название: Праўда ў вочы
Автор: Міхась Сліва
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Юмористическая проза
Серия: Несур’ёзна пра сур’ёзнае
isbn: 978-985-581-126-9
isbn:
– Добры дзень! Турбуе Галубіцкая…
– Я пазнаў вас, Вольга Піліпаўна, пазнаў! – падхапіўся намеснік дырэктара. І ўжо стоячы працягваў размову, бо недзе вычытаў, што так лепш думаецца, чым тады, калі сядзіш у крэсле пры размове.
– А дзе ваш дырэктар? – уладным голасам спытала Галубіцкая, намеснік старшыні райвыканкама, якая курыравала пытанні сацыяльнай сферы жыцця ў раёне.
– Артур Антонавіч паехаў на раён, будзе позна, – як школьнік адрапартаваў Ігар Пятровіч, хоць добра ведаў, што яго шэф у гэты час разам з двума сваімі падначаленымі займаецца будаўніцтвам лазні на дачы. Між іншым, ён не надта і хлусіў: дача ж шэфа знаходзіцца за горадам, «на раёне»…
– У такім разе зрабіце без яго! – скамандавала Вольга Піліпаўна, якая, як вядома, кіраваць любіла. – Тэрмінова падрыхтуйце неабходныя матэрыялы на ўзнагароджанне вашага галоўнага спецыяліста Івана Міхайлавіча Ключнікава і да канца дня перадайце нам!
У калектыве ўстановы ўжо была размова аб падвядзенні вынікаў работы за мінулы год і ўдзеле ў традыцыйнай штогадовай цырымоніі ўзнагароджання за дасягненні ў сацыяльна-культурнай дзейнасці. Таму Ігар Пятровіч успрыняў загад падрыхтаваць адпаведныя паперы як усё зразумелае. Выканаць гэтае заданне раённага начальства яму дапамог сам Ключнікаў, які і даставіў потым матэрыялы ў райвыканкам.
Дырэктар жа адсутнічаў на рабоце яшчэ два дні, да выхадных. Як паведаміў усім яго вадзіцель, шэф узяў бальнічны ліст.
У панядзелак Артур Антонавіч з’явіўся на рабоце пасля аператыўнай нарады ў райвыканкаме. І тут жа выклікаў да сябе намесніка…
Праз некаторы час Ігар Пятровіч выйшаў ад яго як у ваду апушчаны. Узрушаны, нейкі задуменны. Заглянуў у кабінет Ключнікава.
– Іван Міхайлавіч, бяда! Шэф зусім азвярэў. Крычыць, чаму без яго ведама аддалі матэрыялы на ваша ўзнагароджанне. Яшчэ і на агульным сходзе будзе рваць мне нервы, і наогул спуску не дасць…
– Не хвалюйся, зараз усё нармалізуем! – хітра ўсміхнуўся Іван Міхайлавіч, які быў амаль удвая старэй за намесніка дырэктара, выдатна ведаў нораў Артура Антонавіча. Таму рашуча накіраваўся ў кабінет дырэктара. І яшчэ з парога пачаў размову:
– Дзякуй вам, Артур Антонавіч, за дапамогу і падтрымку! Калі б не вы, то не ведаю, што было б…
Шэф спачатку разгубіўся, пачырванеў, падумаў, відаць, што Іван Міхайлавіч іранізуе. А потым узяў сябе ў рукі і марудна, з цяжкасцю падбіраючы словы, стаў гаварыць:
– Гэта ж яшчэ месяц таму ў райвыканкаме зайшла размова, што рыхтуецца чарговая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў народнай гаспадаркі, дык я хуценька напісаў паперу на цябе і сам адвёз. Так што гэта мая заслуга ў тым, што цябе ўзнагародзяць!..
– Яшчэ раз дзякуй вам, Артур Антонавіч! – весела ўсклікнуў Іван Міхайлавіч і паімчаў да намесніка дырэктара.
– Можаш спаць спакойна: шэф сказаў мне, што гэта ён падрыхтаваў патрэбныя паперы СКАЧАТЬ