Название: Проста фантастыка
Автор: Уладзімір Садоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Научная фантастика
isbn: 978-985-7165-86-5
isbn:
Крэсла-каталка павольна ехала па калідоры. Санітар, шчуплы хлопец у зялёным халаце, напяваў сабе пад нос нейкую вясёлую песеньку. Пацыент у каталцы невідушчымі вачыма ўтаропіўся на свой левы тапак. Каля пакоя адпачынку санітар спыніўся, каб паглядзець, што там адбываецца. Некалькі пацыентаў глядзелі нейкую навуковую праграму.
– Сёння ў нас, дарагія тэлегледачы, сур’ёзная размова з доктарам віртуальнай псіхалогіі Валерам Ягловым. Тэма самая што ні ёсць актуальная: ўплыў віртуальнай смерці на псіхіку людзей. Скажыце, калі ласка, Валерый, ці частыя выпадкі пашкоджанняў мозгу ў людзей, што карыстацца паслугамі «Watch»?
– Вы правільна заўважылі, што толькі віртуальная смерць выклікае расстройствы ў людзей, іншыя атракцыёны бясшкодныя для чалавечага здароўя. Адносна выпадкаў пашкоджання мозгу, то іх вельмі мала. У нашай краіне толькі чатыры чалавекі з усіх, хто праходзіў праз сеансы ВС, страцілі розум. Але гэтага цалкам дастаткова, каб спыніць распаўсюд гэтага віду атракцыёнаў.
– Так, віртуальная сьмерць ужо забароненая па ўсё планеце. «Watch» нясе шматмільярдныя страты, выплачвае вялікія кампенсацыі пацярпелым. Але вы б не маглі ўдакладніць прычыны страты розуму?
– Вядома. У «Watch» шмат разоў сцвярджалі, што іх праграмы не дзейнічаюць на цела і нервовую сістэму, што яны загружаюцца проста ў мозг. Але вось, што адбываецца ў мозгу, яны не ўдакладнялі. А мозг гэта вельмі складаная сістэма. У некаторых людзей выяўлялася асаблівая адчувальнасць да віртуальнай смерці. Цела заставалася ў нармальным стане, але вось клеткі мозгу, успрымаючы вобразы, што пасылала машына, як рэальныя, адміралі. І з кожнай новай смерцю ўсё часцей і часцей. З часам спынялася разумовая дзейнасць, а пазней і рухальная. Толькі вобласці мозгу, якія адказваюць за атрыманыя чалавекам задавальнення, заставаліся некранутымі і пры гэтым увесь час ўзбуджаліся. Людзі, якія ўваходзілі ў гэтую групу рызыкі, ужо пасля першага сеанса віртуальнай смерці не маглі адарвацца і праходзілі ВС зноў і зноў. У пацыентаў развівалася самая сапраўдная наркатычная залежнасць ад сеансаў.
– Дзякуй, спадар Валер. Нашых тэлегледачоў цікавіць пытанне, а ці можна вылечыць гэтую хваробу?
– Не, шанец на выздараўленне амаль нулявы.
– Дзякуй.
Санітар пастаяў некалькі хвілін, хмыкнуў СКАЧАТЬ