Палескія рабінзоны. Янка Маўр
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескія рабінзоны - Янка Маўр страница 14

СКАЧАТЬ гарэла, бо вогнішча распалілі страшэннае.

      Дым ад яго, здавалася, запоўніў увесь лес. А калі галлё згарэла, дык жару ад яго хапіла, каб высушыць адзежу: хлопцы ледзь паспявалі падстаўляць то адзін, то другі бок.

      Спаць у гэтую ноч болей не давялося – так і дачакаліся сонца.

      VI

      Мяса знікла. – На паляванне з голымі рукамі. – Здзекі ад зайцоў. – Вавёрка выратавала. – Дарэмны перапуд. – Абед з трох страў без другой. – Будаўніцтва з дапамогай дваццаці пальцаў.

      На гэты раз з бяды выкруціліся. Трэба было брацца за будаўніцтва, каб забяспечыць сябе не толькі хатай, але і агнём.

      – Прыйдзецца пабудаваць вялікую юрту, – казаў Віктар, – каб усярэдзіне і спаць можна было б і каб для агню хапала месца.

      – Не забывайся, што апрача дваццаці пальцаў, у нас ніякага інструмента няма, – заўважыў Мірон.

      – А пра нож забыўся?

      – Які там нож! – махнуў рукой Мірон. – Спачатку зробім павець, пад якой можна было б хаваць агонь у час дажджу. Нават не для вогнішча наогул, а для маленькага запаснога агеньчыка. Вунь там, напрыклад, між карэннямі можна.

      – А калі так, то маленькі агонь можна і ў будане трымаць.

      – Дым будзе, ды і месца для яго лішняе трэба.

      Пачалі спрачацца.

      – Калі так, то будзем галасаваць! – крыкнуў Віктар па прывычцы.

      – Давай! – засмяяўся Мірон.

      Віктар схамянуўся і таксама пакаціўся ад смеху. Гэты смех спыніў спрэчкі.

      Яны ўбачылі, што і спрачацца не было чаго. Ніхто не перашкаджае падтрымліваць агонь і там і тут. Абы толькі сачыць і пільнаваць. Нарэшце згадзіліся перш будаваць хату.

      – Толькі трэба спачатку падмацавацца, – сказаў Віктар і павярнуўся да ўчарашняга мяса.

      Шась сюды, шась туды – няма мяса!

      – Што ж гэта такое? – развёў рукамі Віктар. – Можа, ты з'еў?

      – Ну-ну! – абурыўся Мірон і таксама пачаў шукаць.

      За некалькі крокаў знайшлі невялікі абгрызены кавалак.

      – Значыцца, нейкі звер сцягнуў. Ах, каб яго разарвала! – вылаяўся Віктар. – Відаць, тут шмат звяр'я шнырыць, а мы пра гэта і не падумалі. Яшчэ на нас хто-небудзь нападзе.

      – Такіх драпежнікаў у нас няма, каб самі нападалі на людзей. Хіба ваўкі ўзімку, ды і то зграяй. А што нашу апошнюю спажыву ўкралі – справа зусім дрэнная, – сумна прамовіў Мірон.

      Становішча адразу павярнулася да іх другім бокам.

      Не толькі шкада было гэтага мяса, але паўстала пытанне: як быць далей? Не кожны раз будзеш лавіць рукамі зайцоў, а што яшчэ можна зрабіць без зброі?

      Віктар зусім апусціў рукі. Наколькі хутка і моцна выбухала ў ім энергія, настолькі хутка яна і знікала.

      – Гэтак зусім прыйдзецца тут загінуць, – пахмура прамовіў ён. – Пойдзем лепш зноў шукаць броду. Калі яшчэ вада спадзе – невядома.

      – Не, браток, гэтак нельга, – разважліва СКАЧАТЬ