Ні на небе, ні на зямлі. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ні на небе, ні на зямлі - Отсутствует страница 13

Название: Ні на небе, ні на зямлі

Автор: Отсутствует

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Сказки

Серия:

isbn: 978-985-7059-79-9

isbn:

СКАЧАТЬ былі ў цябе і сястра, і шасцёра братоў, ды так і так з імі сталася.

      – Ну, – кажа ён, – то я пайду іх шукаць.

      Бацька і маці ўгаворваюць:

      – Не ідзі, сыне: шасцёра пайшло, ды загінула, а ты адзін, каб таксама не загінуў!

      – Не, пайду ўсё ж! Як гэта сваю кроў ды не вызваліць?

      Узяў тое жалеза, што закапаў, дый панёс да каваля.

      – Выкуй, – кажа, – мне булаву, ды вялікую!

      Як пачаў каваль каваць, то выкаваў такую булаву, што ледзьве з кузні вынеслі. Узяў Пакацігарошак тую булаву, кінуў уверх дый кажа бацьку:

      – Лягу я спаць, а вы мяне пабудзіце, калі будзе булава ляцець праз дванаццаць дзён.

      Дый лёг. На трынаццаты дзень гудзе тая булава! Пабудзіў яго бацька, ён усхапіўся, падставіў палец, булава як ударылася аб яго, дык і разламалася папалам. Ён і кажа:

      – Ну, з гэтаю булавою нельга ісці шукаць братоў і сястру, – трэба выкаваць другую.

      Панёс яе зноў да каваля.

      – На, – кажа, – перакуй, каб была па мне! Выкаваў каваль яшчэ большую. Пакацігарошак і тую шпурнуў угору дый лёг зноў на дванаццаць дзён. На трынаццаты дзень ляціць тая булава назад, гудзе – ажно зямля дрыжыць. Пабудзілі Пакацігарошка, ён усхапіўся, падставіў палец, булава як ударылася аб яго – толькі крышку сагнулася.

      – Ну, з гэтаю булавою можна шукаць братоў і сястру. Пячыце, мама, боханы ды сушыце сухары, – пайду.

      Узяў тую булаву, у торбу – боханаў і сухароў, развітаўся і пайшоў.

      Пайшоў уздоўж баразны, тае даўнейшай, якую яшчэ трошкі знаць было, дый зайшоў у лес. Ідзе тым лесам, ідзе ды ідзе. Нарэшце прыходзіць у вялікі двор. Уваходзіць у двор, тады – у вялікі будынак, а змея няма, адна сястра Аленка дома.

      – Дзень добры, дзяўчына!

      – Дзень добры, хлопча! Чаго ты сюды зайшоў: прыляціць змей, то ён цябе з’есць!

      – Можа, аднак, і не з’есць! А ты хто такая?

      – Я была адна дачка ў бацькі і маці, ды мяне змей украў, а шасцёра братоў пайшлі вызваляць дый загінулі.

      – Дзе ж яны? – пытаецца Пакацігарошак.

      – Укінуў змей у цямніцу, дый не ведаю, ці яшчэ жывыя, ці, можа, і косці ўжо струхнелі.

      – Пачакай, можа, я цябе вызвалю, – кажа Пакацігарошак.

      – Дзе табе вызваліць! Шасцёра не вызвалілі, а ты ж адзін!

      – Нічога, паглядзім! – кажа Пакацігарошак.

      Дый сеў на падаконніку, чакае. Аж тут і змей ляціць. Прыляцеў ды кажа:

      – Гэ, чалавечым духам пахне!

      – Дзіва што пахне, – кажа Пакацігарошак, – калі я прыйшоў.

      – Ага, хлопец, а што табе тут трэба? Біцца ці мірыцца?

      – Нашто ўжо там мірыцца, біцца, – кажа Пакацігарошак.

      – Хадзем жа на жалезны ток!

      – Хадзем!

      Прыйшлі. Змей і кажа:

      – Бі першы!

      – Не, – кажа Пакацігарошак, – бі ты спачатку!

      Змей як ударыў яго, дык СКАЧАТЬ