Праспект Незалежнасці (зборнік). Яўген Шунейка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праспект Незалежнасці (зборнік) - Яўген Шунейка страница 2

СКАЧАТЬ пераўтварыліся ў завершаныя творы і ўсхвалявалі незлічонае кола гледачоў шматлікіх краін, сталі для іх блізкімі, як люстэрка іх асабістых духоўных настрояў і памкненняў да прыгожага і праўдзівага. У сутнасці сваёй пейзажы Ф. Рушчыца выявілі характар беларускай прыроды ў той самай ступені, як пейзажы Клода Манэ, Каміла Пісаро, Альфрэда Сіслея дазволілі ўбачыць у французскай прыродзе ўсё багацце святла і сонца, што і сёння дапамагае развіццю пленэрнага жывапісу ва ўсім свеце.

      Багданаўскія, або “рушчыцаўскія”, матывы – выключныя ўзоры сімвалічнага пейзажа, якія па-ранейшаму маюць прыцягальнамагічную моц уздзеяння, нагадваючы пра тое невычэрпнае багацце вобразаў, якія таяцца ў кожнай нашай мясціне. Будзем спадзявацца, што настане час, калі Багданаў з адноўленай сядзібай славутага творцы стане месцам паломніцтва незлічонай колькасці мастакоў і аматараў творчасці Ф. Рушчыца.

      Немагчыма ў адным артыкуле ахапіць усе жывапісныя творы “багданаўскага эпаса”, што знаходзяцца зараз у музеях і калекцыях розных краін. Але немагчыма не спыніцца хаця б на некалькіх эпахальных пейзажах, якія прынеслі мастаку славу. Першая творчая вышыня была звязана з серыяй зімовых млыноў, створаных у 1897 г. Адна з прац, “Млын зімой пры заходзе сонца”, была адразу набытая славутым калекцыянерам С. Мамантавым, які не мог не захапіцца вобразнай неардынарнасцю такога матыва ў еўрапейскім мастацтве. Зімовы час дазваляе сонейку толькі ваду рачулкі вызваліць з ледзянога палону. Яе непераможная глыбокая плынь дзеліць на дзве часткі кампазіцыю з заснежаным берагам і млынам з водным колам, застылым у бязруху, схопленым суровым марозам. Яны выглядаюць як мажныя міфалагічныя здані, што зберагаюць невядомыя легенды і недаступныя скарбы. Здольнасць выявіць выключнае ў звычайным і надалей становіцца для мастака асновай яго далейшых творчых здабыткаў.

      У 1898 г. Ф. Рушчыц стварае, мабыць, свой самы эпічны твор “Зямля” (Нацыянальны музей у Варшаве). Увага гледача канцэнтруецца на пагорку раллі, які надае далягляду сферычны выгляд. Тут быццам адлюстравана ўся зямная куля, на якой пракладае свае глыбокія барозны першы ў свеце араты з быкамі. Здаецца, што ў адвечнай сялянскай працы мастак адчуў жывую повязь з архаікай, калі на нашай зямлі, згодна з легендамі, жылі і працавалі магутныя волаты. У творы надзвычай блізка сыходзяцца зямля і неба. Ніхто так не маляваў яшчэ велічных аблокаў, якія амаль апусціліся на плечы аратаму. Такую ношу ў стане трымаць толькі Асілак. Вера мастака ў сваю Зямлю і Народ у гэтай працы выключная і пераканаўчая. Аўтар напружанакантраснымі жывапіснымі сродкамі ілюструе біблейскую выснову пра плён зерня, кінутага ў глебу.

      Ідэю нацыянальнага адраджэння Ф. Рушчыц звязвае з пачаткам веснавога абуджэння прыроды ў творах “Лясны ручай”, 1898–1900 (Нацыянальны музей у Варшаве), “Веснавы краявід”, 1900 (Нацыянальны музей у Кракаве) і інш. Да гэтай тэмы можна далучыць і жывапісныя адлюстраванні драўлянай культавай архітэктуры ў Багданаве, якая гуртуе людзей СКАЧАТЬ