Название: Marginalis
Автор: Кiрыл Стаселька
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7140-21-3
isbn:
Я люблю як, напэўна, і многія, добрыя, цікавыя гісторыі, будзь яны рэальныя ці выдуманыя. Але, мабыць, сіла эфекту выдуманай гісторыі – павучальнага, тлумачальнага, асцерагаючага, эўрыстычнага ды любога іншага – куды слабейшая за тую, што мела месца быць насамрэч. Але біяграфіі выбітных дзеячаў, якія ў вялікай колькасці можна знайсці ў падручніках і энцыклапедыях, пакрытыя такім шчыльным пластом велічы, легенд, тлумачэнняў ды інтэрпрэтацый, што гісторыя таго ці іншага чалавека забіваецца і міфалагізуецца, губляючы сваю жыццёвасць. Іншая справа – чалавек, якога “вялікая гісторыя”, з нашага дазволу, адносіць да разраду “маленькага” або “звычайнага”.
Шмат хто з нас, не ўсвядамляючы таго, схільны жахацца або захапляцца выключна “вялікімі асобамі”, якія здолелі забраніраваць сабе месца на той ці іншай старонцы школьнага падручніка: вялікія правадыры, кампазітары, вынаходнікі, мастакі, маніпулятары, геніі і многія іншыя. Шмат у чым гэта адбываецца з-за тэндэнцыі гісторыі, а дакладней гісторыкаў, ствараць іерархіі, якія мы, мабыць, рэдка спрабуем паставіць пад сумнеў. Іерархіі падзей, твораў, і, вядома ж, іерархіі гістарычных персанажаў. У падобных іерархіях Карфаген або Іспанская імперыя хутчэй зоймуць больш значнае месца, чым, напрыклад, Урарту або Кушанскае царства, а Эдмунд Гусэрль, напрыклад, будзе займаць больш пачэснае месца, чым Джыда Крышнамурці. Ды і шырока распаўсюджаная перыядызацыя сусветнай гісторыі з яе падзелам на Сярэднявечча, Новы час і гэтак далей, мае ў сваім падмурку, перш за ўсё, падзеі еўрапейскай гісторыі. Пры больш глыбокім разглядзе падобных іерархій немінуча ўзнікае пытанне не толькі адносна таго, хто іх фармуе, але, перадусім, што выступае крытэрыем. Бо варта гэтым крытэрыям змяніцца, як гістарычная іерархія і, адпаведна, наша бачанне гісторыі таксама будзе выглядаць зусім па-іншаму.
Магчыма, вы нярэдка чулі пазіцыю, згодна з якой кожнаму, калі не варта, то, па меншай меры, практычна карысна ведаць гісторыю, чулі выраз “Хто ведае мінулае, той прадбачыць будучыню” або што-небудзь падобнае. Гісторыя выступае, калі можна так выказацца, нечым накшталт настаўніка. Гісторыя, маўляў, дазваляе вучыцца на чужых памылках. А біяграфіі гістарычных дзеячаў могуць служыць чымсьці накшталт даведнікаў. Шмат у чым падобная пазіцыя можа быць справядлівай. Але, магчыма, не варта забываць, што ў справе вялікіх гістарычных падзей або вялікіх гістарычных дзеячаў стаўкі настолькі высокія, што яны – падзеі і біяграфіі – немінуча перажываюць мноства скажэнняў, праходзячы праз прызму той ці іншай перспектывы. Як некаторыя старажытныя летапісы, якія пасля з’яўляліся для сучаснікаў адзінымі крыніцамі ведаў пра тыя ці іншыя падзеі, часта ствараліся са скажэннем, а то і фальсіфікацыяй рэчаіснасці, у інтарэсах аднаго з правадыроў ці князёў, так і гісторыя сама па сабе нярэдка перапісваецца, падобна таму, як гэта адбываецца ў оруэлаўскім “1984”. Не заходзячы далёка, дастаткова для прыкладу зірнуць на спрэчкі паміж сучаснай Грэцыяй і Македоніяй адносна постаці Аляксандра Македонскага або самой назвы “Македонія”. Дастаткова спытаць пра фігуру Сцяпана Бандэры ўкраінца і расіяніна, і беларуса і літоўца адносна Вялікага Княства Літоўскага. Натуральна, не заўсёды скажэнне з’яўляецца вынікам нейкага намеру. У любым выпадку, калі вы вырашыліся ўзяць “вялікую гісторыю” ў якасці кіраўніцтва жыццёвага, палітычнага або любога іншага, вам, хутчэй за ўсё, давядзецца сутыкнуцца з шэрагам значных пытанняў, часта і метадалагічнага характару. У некаторай ступені, вышэйназваныя нагоды далі штуршок развіццю такога накірунку, як мікрагісторыя.
Вывучэнне “маленькага чалавека” часам можа даць значна больш, чым “вялікага гістарычнага дзеяча”. А яго гісторыя можа аказацца больш інфарматыўнай, павучальнай і блізкай. Пры тым, што “маленькім”, вядома ж, ён з’яўляецца толькі ўмоўна. Сярод нас, нашых знаёмых ці сяброў нашых знаёмых, пэўна, заўсёды можна адшукаць значную фігуру з цудоўнай гісторыяй. Можна адшукаць таго, хто здолее захапіць або напужаць не ў меншай ступені, чым талент або злы геній якога-небудзь так званага гістарычнага дзеяча. Пошукі менавіта такіх фігур часам з’яўляюцца прычынай маіх бестактоўных пытанняў. І менавіта такіх герояў вы знойдзеце ў гэтай кнізе.
Але, напэўна, варта вас перасцерагчы. Бо каб я гэтага не зрабіў, вы, хутчэй за ўсё, палічылі б, што асноўным матывам кнігі з’яўляецца пытанне гісторыі і тых, каго яна абышла сваёй увагай. Але ўсё ж не! Гісторыя – толькі адзін з прыкладаў.
II
Бедныя раёны Фларэнцыі ніколі не адрозніваліся асаблівай цішынёй, а ў гэты дзень да агульнага гулу галасоў, крыкаў і віскаў далучыўся яшчэ адзін. У сям’і Марка Мальябекі і Гіневры Бальдарыетта з’явіўся сын, якога назвалі Антоніа. Адбылася гэта падзея, знамянальная не толькі для сям’і Мальябекі, у XVII стагоддзі, за год да 1634 і на наступны дзень пасля 19 кастрычніка. Будзе справядлівым сказаць, СКАЧАТЬ