Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 3

Название: Эдэм (зборнік)

Автор: Франц Сіўко

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежная публицистика

Серия:

isbn: 978-985-02-1498-0

isbn:

СКАЧАТЬ быў выкладзены дзядзінец, падалася следам за гаспадыняй.

      Слуга Міхей падзівіўся хвіліну-другую на незразумелыя знакі, згарнуў мапу ў скрутак, панёс у флігель.

      3

      1813

      Апантаная

      Цемра крыху рассунулася, і адразу сталі бачныя пагоркі. Абодва белыя, з абодвух сцякалі долу, расплываліся па прасціне рагі крыві. Час ад часу яны варушыліся, тады рухацца адразу рабілася лягчэй. Але ногі ўсё яшчэ знаходзіліся ў схроне. Пелагейка адштурхнулася мацней, напружылася, папаўзла на святло. Хваля падхапіла яе, штурхнула наперад. Пах газы і дыму ахапіў цела, перашкаджаючы як след дыхнуць, захрас у горле…

      Цела сутаргава тарганулася раз-другі, паволі абмякла. Лекар Фокс выняў з зубоў дзяўчыны лінейку, кінуў на падлогу.

      – Авохці! – Палашка перажагналася. – Гэта… навошта вы лінейку?

      – Каб язык не скусала.

      – Тое, гляджу, крыві сёння куды меней.

      – Дык гэта не ўпершыню з ёю?

      – Трэці раз. – У дзвярах стаяла графіня з кніжкаю ў руках. – Падучка, няйначай.

      – Няйначай, так, – згадзіўся лекар.

      Пелагея расплюшчыла вочы, абвяла пакой няўцямным паглядам.

      – Пі… піць, – вымавіла, выштурхваючы з рота словы вялым, аблепленым ашмёткамі пены языком.

      Палашка прынесла вады.

      Фокс пахаваў прычындалы, накіраваўся да выхаду.

      – Не пашэнціла вам, Марыя Іпатаўна, – сказаў графіні, калі выйшлі з пакоя. – Падучка – кепская хвароба.

      – Што добрага чакаць, Эдгар Іванавіч, – з мапаў дзеўка не вылазіць. Хоць ты папалі іх. Спрабавала да іншага чаго прыахвоціць – дзе там! Такая ўтрапёная. Вось і хвароба. Можа, Андрэю Мікалаевічу ўдасца паўплываць…

      – А мае вярнуцца?

      – З хвіліны на хвіліну чакаем.

      Яна бачыла, як дзверы зачыніліся, як пайшоў Фокс, а за ім, шоргаючы падолам сукенкі, графіня.

      Колькі часу было зусім ціха. Затым зверху, са спальні, данесліся гукі: мабыць, графіня прайшла праз калідор. І тае ж хвіліны дзверы зноў ляпнулі, нехта спускаўся долу.

      Пелагея дастала з-пад падушкі насоўку, выцерла рот. Крыві яна ніколі не баялася, і тое, што тканіна ўвобміг зачырванела, і на гэты раз яе не напалохала.

      Крокі былі ўжо зусім блізка. Па хадзе можна было здагадацца, што ідзе мужчына.

      Трымаючы адною рукою ля вуснаў насоўку, яна другою адкінула коўдру ўбок. Але як толькі стала на ногі, галава закружылася так моцна, што ўсё паплыло перад вачыма. Яна спрабавала зачапіцца пальцамі за выступ сцяны, але сіл не хапіла.

      Калі яна ачнулася, у пакоі было шэра. Нейкі мужчына, нахінуўшыся галавою да самай падушкі, сядзеў скрай ложка.

      – Дзядзечка… дзядзя, – пазнаючы Андрэя Мікалаевіча і з недаўменнем гледзячы на ягоны пусты рукаў, сказала Пелагея. – Цябе паранілі?

      – Нічога. – Граф уклаў рукаў у кішэню, каб не перашкаджаў, ніжэй схіліўся над дзяўчынай. – СКАЧАТЬ