Название: Я прыду за табой у аўгусце
Автор: Каміла Цень
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современные детективы
isbn: 978-985-7165-81-0
isbn:
Но голаву мне задурыць не так проста. Гаркавы за ўтарой пашол, а я на астаноўку пабяжала. І пака я дамой на Шарыкі ехала, дык снова і снова ў галаве ўсе сваі самненія пракручывала. С вамі так нікагда не бывает? Сядзіш і з кем-та разгавор у галаве вядзёш. На самам-та дзеле сама з сабой. Но ўсё роўна спорыш, даказваеш, аргументы ішчаш, факты. Вот і я сама не замеціла, как дамой даехала, столька ў мяне самненій у галаве круцілась.
Ва-первых… Да какое тут ва-первых. Не тот эта был случай, панімаеце? А не тот случай, патаму што ня тот ціп.
Панімаеце?
Я ціп мужчыны імею ў віду. І этат пакойнік наш – ну не таго ён быў ціпа мужчына, штобы вот у таком відзе па ўліцам шастаць. З бутылкай каньяка і непрылічнымі карцінкамі ў целефоне па асфальце валяцца. Не-ет… Я ў ціпах мужчын харашо разбіраюсь, не первы год замужам, как гаварыцца. І ня первы раз, кстаці. Но эта ўжэ лічнае. Так што вы меня ізвініце, но ўжо ж можаце мне паверыць, насматрэлась я ў сваей жызні на ўсякіх мужыкоў. Ад атца свайго да цех, з кем на заводзе работала, ад дзірэктара фірмы да художніка, у каторага я ў кварціры ўбірала. А яшчэ Толікавы друзья і саслужыўцы. А на дачы саседзі? Там вабшчэ такія ціпы – хоць у банкі трохлітровыя закатывай. Ну, а кагда кантралёрам устроілась, на абшчэственнам транспарце – так вабшчэ кнігі магла б пісаць. Вот ужэ гдзе ціпы так ціпы. Я інагда думаю, вот бы какой-нібудзь пісацель напісаў, а я яму расказала. Сама я не магу, у мяне па рускаму языку тройка ў школе была. Зато па мацемаціке – твёрдае пяць.
Так што не таго этат пакойнік ціпа быў. Этат ціп мне харашо ізвесцен. Такой ціп каньяк пакупаць не будзет. Дажа дзяшовы. Хоць гдзе вы каньяк дзяшовы відзелі. Самы дзяшовы па сто сорак тысяч, чэтырнаццаць рублей новымі. Такой ціп ілі водку правераную вазьмёт, ілі чарнільца харошае. І абязацельна ўсё вып’ет, культурна, пад закусачку. За разгаворам пра жызнь, пра паліціку… Пра Украіну. Пра Амерыку з Яўропай. Пра эканоміку нашу развіваюшчуюся. Такому ціпу чарачка не паўрэдзіт, патаму шта он меру знает. А дажэ еслі і вып’ет кагда лішняга, дык не какога-та там каньяка. Хаця нет, да такога састаянія, штобы мордай аб асфальт, такой ціп нікагда не ужыраецца. Этат ціп – он такой весь ураўнавешанны, сір’ёзны. Грунтоўны, как у нас у Беларусі гаварат. То есть такой строгі, можэт дажэ грубый чуць-чуць, но надзёжны. С паніманіем жызні і палажыцельным к ней атнашэніем.
Вот і целефон у пакойніка… Тожэ – парадокс какой-та. Ну не будзет этат ціп мужчыны такой целефон красівенькі сібе пакупаць! Такой ціп сібе салідны целефон купіт. Прастой, надзёжны і няброскі. Цёмны ілі белы, у крайнем случае. А пра карцінкі непрылічные я ўжэ і не гавару. Саўсем у такога пола другое к жэншчыне атнашэніе. Еслі ано вабшчэ ў таком возрасце асталась яшчэ. Любоўніца ў такога ціпа можэт быць, не спору. Но еслі такому ў яго возрасце любві захочацца – он не ў інцярнэт палезе, а к дзеўке маладой. Нет. Сір’ёзны этат мужчына слішкам, штоб так з целефонам балавацца, ды яшчэ пачці і не прачась. А еслі жана найдзёт? А еслі он тот целефон пацірает? Ерунда какая-та, аднім словам.
Нет, цеарэцічаскі, СКАЧАТЬ