Название: Карлік Нос (зборнік)
Автор: Вільгельм Гаўф
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Сказки
isbn: 978-985-7021-21-5
isbn:
– Божа мой, што гэта, што гэта?!
– Добры вечар, майстра, – загаварыў малы, зайшоўшы нарэшце ў будку, – як вашыя справы?
– Дрэнна, дрэнна, малады пане! – адказаў бацька на вялікае здзіўленне Якаба, бо, здавалася, таксама яго не пазнаў. – Мая справа зусім не ідзе на лад. Цяпер я адзін і ўжо старэю, а трымаць падручнага мне не па кішэні.
– А ці няма ў вас сынка, які мог бы дапамагаць вам у працы? – працягваў дапытвацца малы.
– Быў у мяне сынок, звалі яго Якаб, і цяпер ён быў бы стройным, спрытным дзевятнаццацігадовым хлапцом, які мог бы спраўна дапамагаць мне. Ха! Вось было б жыццё! Яшчэ калі яму было дванаццаць, ён быў кемлівым і спрытным і ўжо тое-сёе разумеў у рамястве, акрамя таго, ён быў сімпатычны і прыемны. Ён бы прывабліваў мне кліентаў, так што я неўзабаве больш не латаў бы, а шыў бы толькі новае! Але так ужо ўладкаваны свет!..
– А дзе ж ваш сын? – спытаў дрыготкім голасам Якаб.
– Бог ведае, – адказаў бацька. – Сем гадоў таму, так, сем гадоў ужо, як яго скралі ў нас на рынку.
– Сем гадоў? – з жахам усклікнуў Якаб.
– Так, панок, сем гадоў. Я памятаю яшчэ як сёння, як мая жонка прыйшла дадому, з плачам і крыкам, што дзень прайшоў, а дзіця не вярнулася, яна ўсюды распытвала і шукала і не знайшла яго. Я заўсёды думаў і казаў, што так атрымаецца: Якаб быў прыгожы хлопчык, гэта трэба падкрэсліць, таму мая жонка заўсёды ганарылася ім, і ёй падабалася, калі людзі хвалілі яго, і пасылала яго часта з гароднінай ці чым яшчэ ў знатныя дамы. І гэта было правільна: яго заўсёды шчодра абдорвалі. Але я казаў: “Прыглядай за Якабам! Горад вялікі, у ім жыве шмат кепскіх людзей, прыглядай жа за Якабам!” Так і здарылася, як я казаў. Прыходзіць аднойчы на рынак старая, агідная баба, купляе садавіну і гародніну і нарэшце бярэ столькі, колькі сама данесці не можа. Мая жонка, добрая душа, пасылае з ёй хлочыка і… з таго часу мы больш яго не бачылі.
– Вы кажаце, прайшло ўжо сем гадоў?
– Сем гадоў будзе вясной. Мы клікалі яго, мы хадзілі ад дома да дома і пыталіся; некаторыя людзі ведалі і любілі Якаба і шукалі яго разам з намі, але дарэмна. Ніхто і не бачыў ніколі жанчыны, што купляла тады гародніну. Але адна старэнькая бабуля, якая пражыла ўжо дзевяноста гадоў, сказала, што гэта можа быць злая фея Кройтэрвайс, якая адзін раз у пяцьдзясят гадоў выходзіць у горад, каб накупіць сабе ўсяго.
Так гаварыў бацька Якаба і пры гэтым біў па абутку малатком і дзвюма рукамі працягваў дратву. Малому ж паступова рабілася зразумела, што з ім здарылася: значыць, ён не трызніў, а сапраўды сем гадоў быў вавёркай-служкам у старой феі. Злосць і сум так напоўнілі яго сэрца, што яно ледзь не разарвалася. Старая скрала ў яго сем маладых гадоў, а што ён атрымаў наўзамен? Магчымасць націраць да бляску пантофлі з какосавых арэхаў, даглядаць за тым, каб пакой са шкляной падлогай заўсёды СКАЧАТЬ