Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук страница 20

СКАЧАТЬ чаплянні ў стылі «а чаму?», а потым – смяяўся нада мною. Здзекаваўся. Паслядоўна граміў. Смяяўся з маіх каштоўнасцей… З маіх поглядаў… І сямейнасць яму дрэнна, патрыятызм – дрэнна, добрая вучоба – дрэнна, усё – рабская псіхалогія і закамплексаванасць. Я, па яго думцы, была забітая дзяўчынка, хадзячы мяшок з комплексамі. Па іх і цаляў.

      – Дык навошта ты яго цярпела? – абурылася Надзя.

      – Ды дурніца я была! Дзеля кампліментаў цярпела. Ён жа які гад быў, то ўкусіць, то пагладзіць. Я сарвалася ўсяго раз альбо два, а так заўсёды трымалася. Плакала толькі дома – толькі голас часам дрыжэў. Дый наогул, было заўважна па мне… А я баялася, што я нейкая «не такая», нікому не падабаюся, трэба, каб хоць нехта быў… страціць хлопца баялася… І яшчэ – вось ідыёцтва, во-о-опыт жа!..

      Так Вадзім і зацягнуў яе ў пасцелю. Была Страсная пятніца (з-за гэтага Улада сябе потым і грызла).

      Асобнай млоснасцю адклікалася тое, як яна прыкідвалася, стагнала і ўздыхала. А насамрэч амаль нічога не адчувала.

      Адзінае што – пагарду. Здзіўленую пагарду пры выглядзе гэтай стараннасці, гэтых прагных і мітуслівых сабачых рухаў, такога ж сабачага, беглага спадылба пагляду.

      Улада проста ляжала, дазваляла рабіць штосьці са сваім целам, назірала і дзівілася, як можна так нізка ўпасці. Як можна за пару хвілін з чалавека ператварыцца вось у такога юрлівага сабаку.

      Яшчэ ў яго была нейкая грубая скура, на ёй нават былі бачны гэтыя прышчынкі, адкуль волас расце. Улада зусім не разбіралася ў тым, якая ў мужчын бывае скура, але ў выпадку з Вадзімам ёй на розум прыйшло чамусьці слова «свінячая».

      Увогуле, тады яна так і не пазбавілася цнатлівасці. Калі ён падрыхтаваў свой прычындал, з вуснаў Улады і прагучала гэта цяжкое, бы абкатаны галыш: «Не».

      Гэта было адзінае, што яна прамовіла. Потым адапхнула кавалера і стала спешна апранацца, імкнучыся, каб рухі былі дакладнейшымі і не выдавалі хвалявання. Адначасна яна прыкідвала, ці дацягнецца да цяжкай крыштальнай вазы, калі ён уздумае браць яе сілай.

      Але гэтага не адбылося. Яна пайшла.

      Потым праз паўгода ён ізноў узнік, і ўсё паўтарылася па новай, аж да недарэчных прэлюдый у яго дома (зараз на іншай здымнай кватэры). Улада тупа спадзявалася на сваю «паўднёвую кроў», думала, штосьці «разгуляецца» – але чаго не было, таго і не з’явілася. Потым яны, як раней, палаяліся, і Вадзім, здзекліва расцягнуўшы рот, прабурчэў:

      – Вось ты пачуваешся гэтакай кагалеўнай, валькігыяй… Якая велічна ляжыць і пгымае мілошчы – і можа ў кожны момант царскім жэстам усё гэта спыніць. А не пгыходзіла табе да галавы, што цябе, пгыгожа ўсё гэта абставіўшы, пгоста… – ён зрабіў драматычную паўзу. – …скагысталі.

      Гэта было занадта.

      Менавіта тады Улада зразумела, што хопіць: яе нявіннасць, дурасць і цярплівасць у адным флаконе зайшлі занадта далёка. Вадзім беззваротна трапіў у спіс асабістых ворагаў. З ім былі разарваныя ўсе кантакты.

      Зрэшты, СКАЧАТЬ