Название: Інтэрпрэтацыі
Автор: Мікалай Паграноўскі
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Изобразительное искусство, фотография
Серия: Адсутнае беларускае мастацтва
isbn: 978-985-6906-66-7
isbn:
Дар напрасный, дар случайный, Жизнь, зачем ты мне дана?
Иль зачем судьбою тайной Ты на казнь осуждена? Кто меня враждебной властью Из ничтожества воззвал, Душу мне наполнил страстью, Ум сомненьем взволновал?.. Цели нет передо мною: Сердце пусто, празден ум, И томит меня тоскою Однозвучный жизни шум.
Падабенства ў партрэце хутчэй не столькі ў форме крылаў носа ці, скажам, фрызуры, колькі ў самой сутнасці характару паэта, што выяўлена абліччам, усёй паставай, позіркам, жэстам рукі.
«Добры жывапісец, – меркаваў Леанарда да Вінчы, – павінен пісаць дзве галоўныя рэчы: цела чалавека і ягоную душу, як яе ўяўляе сабе мастак». Першае для мастакоў не так ужо і цяжка, а вось другое… Другое, як мы заўважылі, Ваньковічу ў алоўкавым малюнку ўдалося. Можна быць упэўненым, што і ў жывапісным партрэце мастак дамогся гэтага яскрава.
Ціхі экспрэсіянізм Валерыя Ляшкевіча
Пецярбург з даўніх часоў лічыцца сталіцай мастацтваў. Многія творцы з Беларусі імкнуліся падыхаць паветрам Паўночнай Пальміры. Валерыя Ляшкевіча, які нарадзіўся больш за сорак гадоў таму ў вёсцы Чкалава, што непадалёк ад Гомеля, лёс таксама занёс на берагі Нявы. Менавіта тут ён адчуў сябе мастаком.
Да пераезду ў Ленінград В. Ляшкевіч амаль тры гады вучыўся ў Яраслаўскім мастацкім вучылішчы (1974–1976). У 1983 годзе скончыў мастацкае вучылішча ў Бранску. Тры гады (1985–1987) мастак наведваў клас малюнка пры Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, дзе ў той час выкладаў вядомы педагог Н.А. Гіжа (Валерый неаднойчы з удзячнасцю згадвае менавіта яго).
Муры Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў бачылі рознае. І нічога надзвычайнага няма ў тым, што В.Ляшкевіч працуе дворнікам, каб мець прытулак у адным з падвальных памяшканняў гэтай самай Акадэміі. Невялічкая каморка – гэта і жытло, і майстэрня адначасова.
Лёс быў больш літасцівы да нашага земляка – вядомага мастака, прафесара Акадэміі мастацтваў Яўсея Майсеенкі, які, дарэчы, не вельмі любіў успамінаць, што ён нарадзіўся ў Беларусі (у вёсцы Уваравічы на Гомельшчыне). Але нагадаў я пра славутага майстра з іншай прычыны. Разважаючы пра мастацтва, у прыватнасці пра свае творы, Я. Майсеенка выказаў вельмі слушную думку: «Здараецца, што прыватны факт вырастае да праблемы, а бывае – шырока пастаўленая праблема не ўзнімаецца вышэй за факт…» («Правда», 1967, 28 верасня).
Валерый Ляшкевіч займаецца пераважна партрэтамі. Звычайна партрэтам лічыцца адлюстраванне чалавека, і гэта, безумоўна, так, хоць і не зусім дакладна. Мала таго, што творца павінен выявіць характэрныя рысы, якія належаць менавіта гэтаму чалавеку і нікому больш. Сапраўдны мастак не мае права забываць пра галоўнае: мадэль – гэта не толькі аб’ект адлюстравання, але ў першую чаргу – аб’ект пазнання.
Супярэчлівасць нашага СКАЧАТЬ