Название: Забойца анёла (зборнік)
Автор: Вінцэсь Мудроў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
isbn: 978-985-7180-14-1
isbn:
– Раней хоць гарэлку з «чарнілам» пілі, а цяпер адно піва жлукцяць, – перабіла няўцямны пералік Макеіха. – Дый якое там піва… я ж памятаю, як мой дзед варыў: і ячмень прарошчваў, і хмель збіраў-сушыў, і ваду цягаў з крыніцы. А цяпер што? Бухнуць ў чоп якой брыды, спірту дабавяць і гаўнянай палкай перамяшаюць. А то яшчэ і насцуць туды… каб лепш брадзіла.
Пачуўшы пра такую тэхналогію, Аўрора Леанідаўна прыціснула далонь да рота, а Макеіха баднула галавой:
– Ну, што там яшчэ наварожыш?
Былая настаўніца хвіліну змагалася з ірвотнымі сутаргамі, вочы яе звільгатнелі, напоўніліся слязьмі, нарэшце засяродзіліся на крайняй карце.
– Табе… увесь час… перашкаджае вось гэты віновы ніжнік.
– Калі б толькі перашкаджаў… Ён мяне зусім са свету зжывае, каб хату на сябе перапісаць.
– Хто, зяць?
– А хто ж яшчэ… Нядаўна пайшоў у адпачынак. Думала, ён мне дах падрамантуе – цячэ каля коміна. А ён, падлюга, да свайго стрыечнага брата паехаў у адведкі. Брат ягоны ў акадэміі выкладае, ну ў той, дзе заатэхнікаў вучаць. Казаў, на тры дні паеду, а тут і тры дні няма, і чатыры, і пяць… І мабільнік не адказвае. Люда мая ўся знервавалася, паехала ў тую… усё забываю назву горада. Карацей, адчыніла дзверы, а падлюга ляжыць п’яны, і язык набок. Брат – выкладчык у акадэміі, экзамены прымае. Ну, гэтыя… старшыні калгасныя, ці як іх там цяпер называюць, прывезлі самагонкі аж дзве каністры. Падлюга і пачаў іх апаражняць… І на сям’ю забыўся, – старая плаксіва смарканулася ў прыпол хвартуха. – Паваражы ж ты мне, Леанідаўна, калі ён ужо да смерці дап’ецца.
– Я на смерць не варажу, а па-другое, карты кажуць толькі пра таго, чыя рука іх здымае.
Макеіха чарговым разам абмахнула ўпрэлы твар.
– Не надта я веру тым картам. Нічога ж канкрэтнага ты мне не сказала. Можаш, напрыклад, сказаць: што са мною сёння надарыцца?
Аўрора Леанідаўна рашуча згарнула карты ў столку. Твар яе спахмурнеў, ніжняя губа па-дзіцячы закапылілася, а нос стаў яшчэ больш вострым.
– А цябе цікавіць канкрэтыка? – пальцы з нервовым спрытам перамяшалі калоду. – Тады здымі… левай рукой.
Угледзеўшы крыўду на твары варожкі, Макеіха кашлянула ў далонь, настроіла голас на ліслівы лад:
– І дзе ты, Леанідаўна, так спрытна варажыць навучылася? Варожка неўпрыкмет уздыхнула.
– У цыганкі.
– У цыганкі? – Макеіха гэтак жа неўпрыкмет перахрысцілася.
– Даўно гэта было… Жылі непадалёку ад вакзала, а я, дзеўчынёха, любіла на паравозы глядзець, часцяком на вакзале круцілася. І вось аднойчы падышла да мяне цыганка і кажа:
«Хочаш пеўніка пасмактаць?» Пеўнікі ў нас тады прадаваліся, на палачках… памятаеш? – Аўрора Леанідаўна на імгненне змоўкла, пасля чаго загаварыла скорагаворкай і з незразумелай рэзкасцю. – Зайшлі ў пачакальню, цыганка кіўнула на дзвюх кабет. «Сядзеш ззаду і паслухаеш, пра што яны гамоняць. І, галоўнае, даведайся – як іх завуць. Яны ж адна СКАЧАТЬ