Шалі (зборнік). Зміцер Баяровіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шалі (зборнік) - Зміцер Баяровіч страница 2

СКАЧАТЬ слупок святла ў дзверах, выратавальна ідзе на кухню.

      Так вецер перад навальніцай не выварочвае,а толькі крыху разгортвае старонкі кнігі на падваконні, быццам зазірае ў іх.

* * *16 верасня 2011

      цёплы швэдар

      Цётка Вера купіла сабе цёплы швэдар.

      У ліпені.

      Быў распродаж. Было горача ў раздзявальнях таннай крамы. Ёй параілі. Проста бязлітасна параілі: «Вера, купі швэдар». Вера паверыла.

      І купіла.

* * *

      Цяпер цётка Вера ў цёплым швэдары.

      Дзінь-дон.

25 жніўня 2011

      яднанне

      Такі дзень, калі вады столькі, што яна аж здаецца цвёрдай. Такі час, што з дахаў праз трубы выпаўзае і нізка-нізка сцелецца пара. Гэткія лужы, што лопаюцца люстэркі. Такі дождж, што, бывае, хвілінамі проста б’е ў грудзі і прабівае дзіркі (і душа макрээ). Такая вільгаць, што нават пустэльняй не выратаваць горад. І колераў – адзін. Такая прастора, што становіцца млосна. Настолькі моцны ціск, быццам пусціў хто з нацягнутай гумкі гэтыя стрэлы кропляў. І на вуліцы, абклееная шэрымі шпалерамі, – сцяна дажджу.

* * *

      Толькі дзяўчына побач са мной на дыбачках нясе шчыльна напоўненую шклянку з гарбатай, баючыся праліць яе на асфальт.

      І чамусьці здаецца, што ў гэтым свеце ўжо ніколі не будзе яднання.

14 кастрычніка 2011

      вальс

      Раніцай пад маім акном вальсаваў дворнік. Я цікаваў за віхурай лісця з-пад яго падэшваў.

      Раз-два-тры, раз-два-тры…

      Калі раптам яго заўважалі людзі (як дзіця, калі яму страшна ноччу, недарэчна адчыняе дзверы ў пакой бацькоў-мілаванцаў), слупянеў.

      Хвіліну-другую мацюкаўся сам з сабою. А потым працягваў.

      І брудная вуліца зноў патанала ў чысціні яго душы.

* * *15 верасня 2011

      рацыяналізм

      Я знайду сабе тлустую кабету. Я вырашыў. Я буду спяваць стансы і пісаць вершы на балконе, а яна будзе гатаваць цудоўныя супы ўвесь дзень на кухне, абцірацца фартухам, глядзець «Дом-2», наведваць сваіх дзяцей ад трэцяга шлюбу (на яе словы, ён быў так падобны да Гранта). Я – смяяцца. Яна будзе класці тры лыжкі цукру ў гарбату, праць мае рэчы, пахнуць малаком і капустай.

      Тлустай кабеце будуць патрэбны ад мяне сухія абяцанні. І раз на месяц пяціхвілінная зачэпка для пажыццёвага радыкуліту. Тлустая кабета будзе добрай, як я. Таму мы ніколі не будзем з ёй размаўляць.

      Уласна, кабета проста фізічна будзе тлустая. Гэта не абраза. Я знайду сабе гэткую, якой не прыйдзе ў галаву крыўдзіцца на гэтае слова. Я ёй нават буду пакідаць грошы на аплату ЖКП, часам абдымаць. Затое мае камоды будуць яе любіць, шафы і нават моль. Яна будзе класці мне парасон у торбу, трымаць язык за зубамі, выносіць смецце і мяне. Я – толькі спяваць стансы і пісаць вершы на балконе.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную СКАЧАТЬ