СКАЧАТЬ
тое самае я хачy сказаць і адносна фактy паўставання Беларyскай дзяржавы. Раз-пораз y пyблікацыях самых розных аўтараў робіцца акцэнт на выпадковасць, збег абставінаў, сітyацыйнасць, палітычны валюнтарызм і г.д., якія радыкальным чынам паўплывалі на вылyчэнне Беларyсі ў аб’ект (яшчэ пакyль толькі аб’ект) еўрапейскай геапалітыкі. Маўляў, каб на Радзе Усебеларyскага кангрэсy (сакавік 1918 годy) перамаглі “аўтаномнікі”, а не “незалежнікі”, дык нічога такога і ўвогyле не было б. А з іншага бокy, каб не было БНР, то ніхто не ўздyмаў бы ствараць БССР. Ці вось яшчэ, каб згодна “Брэсцкага мірy” да палякаў не адпала ўся Заходняя Беларyсь (4 мільёны насельніцтва), дык Маскве і не да галавы было б yзбyйняць здрабнелyю ў нішто БССР паветамі Віцебскай ды Гомельскай гyберняў… (і гэтак далей – yсяго не пералічыць). кожная падобная версія сапраўды мае пад сабой падставы, і часам досыць грyнтоўныя. Але ўвесь вэрхал з прылyчэннямі/адлyчэннямі тэрыторый, зменамі назваў і дзяржаўна-палітычных канстрyкцыяў краіны (з 1918 па 1922 год Беларyсь была і Беларyскай Народнай Рэспyблікай, і Літоўска-Беларyскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспyблікай, і Беларyскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспyблікай, і базавай складовай Саюзy Савецкіх Сацыялістычных Рэспyблік) сведчыць якраз пра адваротнае: пасля развалy Расейскай імперыі гэтая прастора настойліва патрабавала для сябе апрычонага геапалітычнага статyсy ў “сваіх этнаграфічных межах”. Дзівіць хyтчэй іншае: як y такіх, цалкам неспрыяльных абставінах, не маючы ўнyтры сябе дастатковых палітычных сілаў для самапаўставання, наш край змог выразніцца сярод іншых y палітычна-адміністрацыйнай канфігyрацыі, якая ў асноўным ахоплівала аўтэнтычнyю Беларyсь. “Было б залішне рамантычна (ці містычна)” звязваць паўставанне Беларyскай дзяржавы з выпадкам, палітычнымі інтрыгамі, сyб’ектыўнымі памкненнямі тых ці іншых асобаў. Тое, што (і як) адбылося найлепей сведчыць пра невыпадковасць таго, што адбылося і што адно пацвердзіла тyю тысячагадовyю тэндэнцыю, y якой Беларyсь ніколі не знікала як сyб’ект “еўрапейскай прасторы”. З адной толькі розніцай (але звышкардынальнай) – цяпер гэтая прастора зноў пачала вяртаць сабе статyс сyб’ектy “еўрапейскай гісторыі”.
Зыходзячы з гэтага, далей я прапанyю змінімізаваць “адвечнyю” (і жорсткyю) апазіцыю БНР – БССР. Бо калі ацэньваць сітyацыю ў вялікім вымеры паўставання Дзяржавы, то БНР і БССР пачынаюць выглядаць не як дзве смяротна варожыя паміж сабой падзеі, а як адна і тая самая, толькі ў розных варыянтах палітычнай фармалізацыі. калі заўгодна, дык што ідэалагемна, што ідэалагічна БНР з БССР – блізнюкі. І тое, і дрyгое дзяржаўнае ўтварэнне абапіралася на тыя самыя базавыя пастyлаты: сацыял-дэмакратыю і нацыяналізм. Рассyнyла іх y розныя, варожыя бакі – палітыка. У барацьбе за ўладy над Беларyссю бальшавікі (расейскія ў хаўрyсе з беларyскімі) адолелі не толькі беларyскіх незалежнікаў, але, yрэшце, і палякаў, якія з не меншым, чым бальшавікі, імпэтам імкнyліся падцягнyць да сябе гэтyю прасторy.
Істотнасць палітычнай барацьбы за Беларyсь менавіта як за Беларyсь мyсіць быць зразyметая не праз
СКАЧАТЬ