Название: Ген зямлі
Автор: Аліна Длатоўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7180-53-0
isbn:
– Шо ты ўбачыў?
– Яго атруцілі, ― крывячыся, адказаў Даніл.
– Не! ― захлынаючыся паветрам, вохнула Алена.
Алесь спачувальна зірнуў на яе, працягнуў руку, каб прытуліць да сябе. Яна адхіснулася.
– Чым? ― Вацлаў Яўгенавіч так сціснуў рукі, што Даніл зашыпеў ад болю.
На дзіва, гэта спрацавала працверажальна. Хлопец нарэшце перастаў трэсціся, сфакусіраваў позірк.
– Нешта было ў алкаголі.
– Не можа быць. Я вынес усё з хаты.
– Відаць, не ўсё, ― стомлена паціснуў плячыма юнак. ― Альбо гарэлку прынёс суразмоўнік.
Даніл акуратна падбіраў словы, нібы шукаў сярод багны цвёрдую глебу. Ён выглядаў разгубленым, нават спалоханым.
– Які суразмоўнік? Ты бачыў, хто атруціў?
– Вайсковец. У шэрым касцюме.
Алесь закусіў вусны. Ён прадчуваў, што без «С.О.Н.» тут не абышлося. Але да апошняга спадзяваўся, што трагедыю можна вытлумачыць неяк інакш.
– Гэта ўсё? А імя?
– Не ведаю.
– Што ён хацеў?
– Эм. Забіць? ― Даніл зусім разгубіўся.
– Мда, Алесь, малавата карысці ад тваіх пакемонаў, ― скептычна вымавіў Вацлаў Яўгенавіч, нарэшце адпусціўшы юнака.
Алесь паглядзеў на Даніка. Уважліва, цяжка. Нешта ён недагаворваў. Але паміж лабірынтаўцамі і бацькам Алесь заўсёды абіраў першых.
– Здольнасці ― справа непрадказальная, бацька.
– Не супраць, калі я выйду на вуліцу? ― Даніл няўпэўнена зірнуў на Алеся. ― Мне трэба паветра.
Алесь выйшаў услед за Данілам. Алена расплакалася канчаткова ― глядзець на гэта ён не мог, а дапамагчы яна б не дазволіла. На вуліцы пахла талым снегам. Вецер ператвараў лужыны ў неспакойныя акіяны. Па адной з іх, нібы адчайны сёрфер, бегаў дубовы лісток. Да апошняга трымаўся ― цяпер вось сарвала, калі ўжо набрынялі свежыя пупышкі. Мабыць, Беларусі надыходзіў час, як таму лістку, перастаць трымацца, саступіць месца новай культуры, новай нацыі?
– Ты не ўсё сказаў, праўда?
Даніл сядзеў на лаўцы ля пад’езда, разгублена разглядаючы ўласныя далоні, ціха вымавіў:
– Ён можа быць звязаны з гэтым усім, твой бацька. Алесь не быў здзіўлены. Бацька працаваў над даследаваннямі разам з дзядулем і Ігнатам. Ён, праўда, у адрозненне ад калег, шукаў не падставу з’яўлення здольнасцяў, а тое, як можна ад іх пазбавіцца. Як можна зрабіць сына нармальным. Ігнат жа, наадварот, хацеў, каб у дачкі здольнасці нарэшце з’явіліся. Яны часта спрачаліся з гэтай нагоды. Але ці мог бацька супрацоўнічаць з «С.О.Н.», вывесці СКАЧАТЬ